СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSЗарабляць грошы стане лягчэй15 студзеня быў прыняты план па лібералізацыі эканомікі Беларусі. План уключае ў сабе 52 мерапрыемствы, якія ўвайшлі ў 12 асноўных блокаў. "Гэты дакумент закліканы прадоўжыць працэс дзеянняў урада па стварэнні прававога поля для больш простага і ўраўнаважанага вядзення бізнесу", — зазначыў першы віцэ прэм'ер А.Тур. Сярод асноўных блокаў плана ён назваў: заяўны прынцып стварэння прадпрыемстваў; зняцце адміністрацыйных бар'ераў; спрашчэнне працэдур сертыфікацыі, узгадненняў з санітарнымі, супрацьпажарнымі інспекцыямі. У плане таксама адлюстраваныя схемы ўдасканалення сістэм падаткаабкладання, мытнага афармлення і кантрольнай дзейнасці, маёмасных і зямельных адносін, развіцця фінансавага рынку, інвестыцыйнай дзейнасці, цэнавага і антыманапольнага рэгулявання, развіцця самазанятасці насельніцтва, стымулявання рынку працы, рэгулявання грашова-крэдытных адносін у банкаўскай сферы і інш. Сярод мерапрыемстваў — устанаўленне долі малых прадпрыемстваў для ўдзелу ў дзяржаўных закупках, зняцце абмежаванняў на імпарт рыбы і інш. Паводле меркавання А.Тура, "у першым квартале гэтага года павінны ўжо з'явіцца станоўчыя вынікі рэалізацыі гэтага плана". "Гэтыя мерапрыемствы — не канчатковыя, і яны скіраваныя на папярэджанне негатыўных наступстваў крызісу і мінімізацыю яго наступстваў", — падкрэсліў ён. Адным з першых практычных увасабленняў плана стала абвешчаная з 1 лютага 2009 года схема рэгістрацыя суб'ектаў гаспадарання. Беларускі ўрад зрабіў тое, чаго дасюль баяцца дапусціць кіраўнікі ўсіх постсавецкіх краінаў - заяўлены прынцып дзяржрэгістрацыі ўсіх суб`ектаў гаспадарання. Гэта прадугледжана дэкрэтам прэзідэнта № 1, які падпісаны 16 студзеня. Дзяржрэгістрацыя юрасобы будзе ажыццяўляцца шляхам прастаўлення ў дзень звароту штампа на яго статуце і ўнясення запісу ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрасоб і індывідуальных прадпрыемстваў, а ІП — шляхам унясення запісу ў такі рэгістр. Пасведчанне аб дзяржрэгістрацыі павінна быць выдадзена на наступны працоўны дзень. Другой добрай навіною стала заява намеснік міністра фінансаў Беларусі Іван Шунько пра планы па далейшаму спрашчэнню падатковай сітэмы Беларусі. Іван Шунько адзначыў, што прадоўжыцца работа па ўдасканаленню падатковай сістэмы і далейшаму зніжэнню падатковай нагрузкі. У ліку магчымых мер разглядаецца поўная адмена абаротных падаткаў, упарадкаванне вылічэння мясцовых падаткаў, спрашчэнне разліку рэсурсных плацяжоў. Плануецца таксама завяршыць работу над Асаблівай часткай Падатковага кодэкса. Намеснік міністра фінансаў нагадаў, што падатковая нагрузка ў 2009 годзе будзе скарочана на 1,3 працэнтнага пункта да ВУП. Гэта будзе магчыма дзякуючы адмене з гэтага года шэрага падатковых плацяжоў. У выніку скарачэння падатковай нагрузкі каля Br3 трлн. застанецца ў распараджэнні падаткаплацельшчыкаў. Гэтыя сродкі будуць дадатковым фактарам павышэння канкурэнтаздольнасці беларускіх тавараў на знешніх рынках, крыніцай уласных абаротных сродкаў прадпрыемстваў і інвестыцый. У прыватнасці, скарачэнне падатковай нагрузкі адбудзецца за кошт змяншэння з 2009 года стаўкі збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі з 2 працэнтаў да 1 працэнта ад выручкі, выключэння з аб'ектаў абкладання падаткам на нерухомую маёмасць актыўнай часткі асноўных вытворчых фондаў (тэхналагічных ліній, вытворчага абсталявання), змяншэння стаўкі падатку на набыццё аўтатранспартных сродкаў, ставак па іншых плацяжах. Калі рэфармаванне беларускай эканомікі працягнецца падобнымі тэмпамі, то нашая краіна праз 2-3 гады можа стаць дзяржавай з найбольш ліберальнай й адкрытай эканамічнай сістэмай. Што несумненна адаб'ецца й на дабрабыце грамадзянаў. Застаецца спадзявацца што зробленае сапраўды ёсць першымі крокамі а не данінай "патрабаванням МВФ". Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |