СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSГрошы даюцьВыканаўчы савет Міжнароднага валютнага фонду 12 студзеня на сваім пасяджэнні ўхваліў праграму ўзгодненых з беларускім урадам мер эканамічнай палітыкі, якая прадугледжвае выдзяленне крэдыту ў памеры 2,46 млрд. даляраў. Умовай для атрымання сродкаў стала распрацоўка й пачатак рэалізацыі ўзгодненай з МВФ эканамічнай праграмы ўрада Беларусі. Менавіта такая работа й падтрымліваецца з боку фонду дамоўленасцю аб крэдыце "стэнд-бай" на суму каля 2,5 млрд. даляраў. Нацыянальны Банк Рэспулікі Беларусь чакае прыходу першай траншы крэдыта ў памеры 800 млн. даляраў цягам бліжэйшых некалькіх. Пра гэта сёння паведаміла дзяржаўнае інфармацыйнае агентцва Белта. Беларусь звярнулася ў МВФ па атрыманне крэдыту "ў мэтах павелічэння дзяржаўных золатавалютных рэзерваў і стварэння "падушкі бяспекі", неабходнай для стабільнай работы эканомікі ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу". Папярэдняе рашэнне аб выдзяленні Беларусі крэдыту ў аб'ёме каля 2,5 млрд. долараў ЗША было прынята Міжнародным валютным фондам у апошні дзень 2008 года. Місія МВФ і ўрад Беларусі дасягнулі пагаднення аб эканамічнай праграме тэрмінам на 15 месяцаў. У заяве дырэктара-распарадчыка МВФ Дамініка Строс-Кана ад 31 снежня гаварылася, што "Беларусь апынулася ў складанай эканамічнай сітуацыі, і беларускія афіцыйныя органы цяпер робяць сур'ёзныя крокі па спыненні падзення рэзерваў, па аднаўленні эканамічнай стабільнасці і падрыхтоўцы глебы для аднаўлення эканамічнага росту". Паводле інфармацыі МВФ, узгодненыя з беларускім бокам меры ўключаюць больш моцную грашова-крэдытную палітыку і сістэму палітыкі абменнага курсу, абмежаванне падаткова-бюджэтнай палітыкі шляхам скарачэння дзяржінвестыцый і мэтавага банкаўскага крэдытавання, а таксама строгае абмежаванне зарплаты ў дзяржаўным сектары. Перамовы аб выдзяленні Беларусі крэдыту вяліся экспертамі МВФ з прадстаўнікамі беларускіх уладаў на працягу двух месяцаў, з канца кастрычніка па канец снежня. У 1995 годзе МВФ спыніў выдзяленне крэдытаў Беларусі з-за неадпаведнасці эканамічнай палітыкі ўрада рэкамендацыям фонду. У пачатку 2004 года ўрад і Нацбанк Беларусі заявілі аб адсутнасці неабходнасці ў прыцягненні крэдытных рэсурсаў МВФ. З тых пор супрацоўніцтва з фондам было сканцэнтравана на атрыманні тэхнічнай дапамогі і кансультацый. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |