СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSХамас міру не абяцаеЗаўтра ўвечары сканчваецца перамір'е паміж групоўкаю Хамас і Ізраілем. Пра гэтае паведаміў прэс-скаратар групоўкі Фаўзі Бархум у інтэрвью радыёстанцыі "Коль Ісраэль". Паводле ягоных словаў тэрмін дзеяння пра прыпыненне вагню сыходзіць у ноч з пятніцы на суботу (з 19 на 20 снежня). Ў той жа час іншыя прадстаўнікі Хамас сцявярджаюць што перамір'е спыняецца ўжо заўтра раніцою. Ізраільскія СМІ адзначаюць што ў часе дзеянне "дамовы пра спыненне агню" колькасць ракет "касам", якія падалі на тэрыторыю іх краіны значна паменьшала. Аднак цягам апошніх дзён інтэнсіўнасць абстрэлаў рэзка ўзрасла. Так за снежань месяц толькі на тэрыторыі заходняга Нэгэва выбухнула не меней чым 71 ракета. Цікава тое, што прадстаўнікі Хамаса адной з умоваў падаўжэння дамовы пра прыпыненне вагню называюць аднаўленне паставак прадуктаў, паліва і іншых тавараў праз тэрыторыю Ізраіля ў сэктар Газа. Пра гэтае ў інтэрвью агенцтву Bloomberg колькі дзён таму заявіў адзін з лідараў групоўкі Махмуд аз-Захар. Ён тады паабяцаў што даканца дзеяння дамовы Хамас будзе ўстрымлівацца ад атак ізраільскіх паселішчаў, аднак па гэтай даце (19.12) "ніхто нічога не можа абяцаць", бо "усе палестынскія фракцыі настроены негатыўна". У той жа час кіраўніцтва Ізраіля выказала гатоўнасць да правядзення спецаперацый у сектары Газа. Адзіным з нешматлікіх "прыхільнікаў міру" як не парадаксальна, выступіў Міністар абароны Ізраіля Эхуд Барак. Ён заклікаў прэсу "не накаляць абстаноўку" і не замінаць кіарўніцтву краіны прымаць узважаныя й разумныя рашэнні. "Я прытрымліваюся той жа палітыкі што і пакойны Іцхак Рабін, – зазначыў Барак. – Войны былі й будуць, але па меры магчымасцяў і сіл іх трэба аддаляць, каб даць Ізраілю магчымасці развівацца". Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |