СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSБудзем з газайУ 2009 годзе ААТ "Газпром" паставіць у Беларусь 21,5 млрд. кубаметраў газу. Пра гэта, паводле інфармацыі РІА Новости, паведаміў намеснік міністра прамысловасці і энергетыкі Расіі Анатоль Яноўскі 18 снежня на прэс-канферэнцыі ў Маскве. У сваю чаргу намеснік кіраўніка "Газпрома" Аляксандр Мядзведзеў зазначыў, што паміж кампаніяй і Беларуссю падпісаны пяцігадовы кантракт з формулай цаны, па якім бакі працуюць. Паводле яго слоў, формула цаны дазваляла Беларусі пры росце еўрапейскіх цэн на газ атрымліваць цаз па цане ніжэйшай за гэты ўзровень. "Але як дамовіліся, гэтак дамовіліся", — сказаў А.Мядзведзеў. Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі ААТ "Газпром", 18 снежня ў цэнтральным офісе кампаніі адбылася рабочая сустрэча старшыні праўлення "Газпрома" Аляксея Мілера і першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі. Абмяркоўваліся пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў газавай сферы. "Бакі пацвердзілі прыхільнасць выкананню ўмоў кантракта паміж ААТ "Газпром" і ААТ "Белтрансгаз" ад 31 снежня 2006 года на пастаўку і транзіт газу ў 2007—2011 гадах", — зазначана ў паведамленні. Нагадаем, раней прэс-служба Крамля паведаміла, што 17 снежня адбылася тэлефонная размова Дзмітрыя Мядзведзева і Аляксандра Лукашэнкі. Падчас размовы абмяркоўваліся "пытанні падрыхтоўкі запланаванага на 22 снежня 2008 года рабочага візіту прэзідэнта Беларусі ў Маскву". 16 снежня на ўрачыстай цырымоніі пуску прыроднага газу ў Беразіне (Мінская вобласць) А.Лукашэнка заявіў, што ў найбліжэйшы час мае намер абмеркаваць з кіраўніцтвам Расіі газавае пытанне. 1 снежня ў Маскве павінна было прайсці пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, аднак яно было адменена.
Крыніца: Белапан Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |