СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSВось і дачакаліся калядных падарункаўНовыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ўводзяцца ў Беларусі 1 студзеня 2009 года. Як паведамляе прэс-служба ўрада, гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 1942 ад 16 снежня 2008 года. Тарыфы на электрычную энергію для насельніцтва з 1 студзеня 2009 года ўстаноўлены ў памеры 173,3 рублёў за 1 кВт.гадз. Дакументам вызначаны таксама тарыфы на электраэнергію для насельніцтва, дыферэнцыраваныя па часавых перыядах. Так, пры ажыццяўленні дыферэнцыраванага ўліку кошт электрычнай энергіі ў перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) складае 121,1 рублёў, максімальных (з 17.00 да 22.00) — 346 рублёў за 1 кВт.гадз. Тарыфы на электраэнергію ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных электраплітамі, складуць 125,3 рублёў за 1 кВт.гадз. (87,7 рублёў — у перыяд мінімальных і 250,6 рублёў у перыяд максімальных нагрузак). Кошт электраэнергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) устаноўлена на ўзроўні 173 рублёў, у астатні час сутак — 865 рублёў. Таксама зацверджаны цэны для насельніцтва на прыродны і звадкаваны газ. Тарыфы на паслугі халоднага водазабеспячэння і каналізацыі з 1 студзеня 2009 года ўстаноўлены ў памеры 860 і 684,3 рублёў за 1 куб. м адпаведна за аб`ёмы, спажытыя грамадзянамі, якія жывуць у індывідуальных жылых дамах (катэджах), што належаць ім на праве ўласнасці, звыш норм, зацверджаных мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. У адпаведнасці з пастановай наймальнікі, уласнікі жылых памяшканняў, члены арганізацый грамадзян-забудоўшчыкаў, жылыя дамы якіх аснашчаны шматтарыфнымі электроннымі прыборамі ўліку электрычнай энергіі або аўтаматызаванымі сістэмамі кантролю і ўліку электрычнай энергіі, робяць аплату спажытай электраэнергіі па выбары — зыходзячы з дыферэнцыраваных па часавых перыядах тарыфаў або аднаставачнага тарыфу. Для разлікаў за электрычную энергію па дыферэнцыраваных тарыфах у выхадныя і святочныя дні прымяняюцца тарыфы, устаноўленыя на перыяд мінімальных нагрузак. Нагадаем, сёлета тарыфы на аплату жыллёва-камунальных паслуг павялічваліся двойчы — з 1 студзеня і з 1 мая. У суме тарыфы на ЖКП за студзень—жнівень 2008 года былі павышаны на 9,1 долара ў эквіваленце зыходзячы з разліку платы за двухпакаёвую кватэру. Раней прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка даваў распараджэнне не павышаць тарыфы на ЖКП больш, чым на 5 долараў у год.
Крыніца: Белта Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |