СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSКанфіскацыя машын у п'яных кіроўцаў мае шанцы стаць рэальнасцюУслед за прадстаўнікамі Вярхоўнага Суда Беларусі за канфіскацыю аўтатранспартных сродкаў у п'яных кіроўцаў выказаўся і генеральны пракурор Беларусі. Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч выступае за канфіскацыю аўтамабіляў у кіроўцаў, якія паўторна кіруюць транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення. Аб гэтым ён заявіў у ходзе пашыранага пасяджэння Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта, дзе было разгледжана пытанне рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта № 1 "Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны". "Патрабуецца ўзмацненне санкцый у адносінах да кіроўцаў, якія кіруюць аўтатранспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення. Я за тое, каб канфіскаваць у кіроўцы транспартны сродак пры паўторным кіраванні ім у п'яным выглядзе", - сказаў Рыгор Васілевіч. Такім чынам ініцыятыва, што была выказана кіраўніцтвам ДАІ напрыканцы вясны бягучага году ўжо знайшла падтрымку ў вярхоўным судзе й пракуратуры. Улічваючы значэнне гэтых ведамстваў, магчыма, нядоўга засталося чакаць да ўнсенняў адпаведных змен у айчынае заканадаўства.
Крыніца інфармацыі: БЕЛТА Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |