СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSДнепр перакрыюцьКаскад гідраэлектрастанцый на Дняпры на тэрыторыі Беларусі з'явіцца да 2011 года. Аб гэтым сёння на пасяджэнні круглага стала паведаміў загадчык лабараторыі энергетычнай стратэгіі ДП "Інстытут энергетыкі" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Нікіцін. Паводле яго слоў, цяпер праводзяцца папярэднія даследаванні магчымых пляцовак для іх будаўніцтва. У цэлым жа патэнцыял беларускай гідраэнергетыкі ацэньваецца ў 800 МВт. Будаўніцтва Гродзенскай ГЭС на Нёмане магутнасцю 17 МВт пачата. Распрацавана таксама тэхнічная дакументацыя на ГЭС магутнасцю 23 МВт на Заходняй Дзвіне - яна будзе створана ў Полацкім раёне. "Беларусь не багатая на такія паліўныя рэсурсы, як нафта і газ: запасы нафты ацэньваюцца ў 60 млн.т, газу - у 3-4 млрд.куб.м. Але магчыма іх замяшчэнне іншымі крыніцамі энергіі, напрыклад, мясцовымі відамі паліва, атамнай энергіяй. У нас даволі вялікія залежы торфу (4 млрд.т), сланцаў (11 млрд.т), ёсць радовішчы бурага вугалю (150 млн.т). Пры рацыянальным выкарыстанні адходаў дрэваапрацоўкі ў год можна замясціць яшчэ 2,7-3 млн.туп", - адзначыў Сяргей Нікіцін. Таксама ён расказаў, што ёсць патэнцыял, хоць і невялікі, у альтэрнатыўнай энергетыкі - сонечнай, ветравай, біяэнергетыкі. Так, у Беларусі знойдзена 1,8 тыс. пляцовак для ветраўстановак з патэнцыялам звыш 3 млрд.кВт.гадз, але паколькі сярэдняя скорасць ветру не вельмі вялікая, то з іх у прыярытэце будуць тыя пляцоўкі, дзе скорасць ветру перасягае 5,5 м у секунду. Рэалізуюцца пілотныя праекты па выкарыстанню хуткарослай драўніны Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |