СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSНацбанк не мае намеру адпускаць рубель у вольнае плаванне"Мы не адпускаем рубель у вольнае плаванне", — заявіў першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур, адказваючы на пытанне дэпутата ў Палаце прадстаўнікоў 27 лістапада. "Дапушчальныя ваганні беларускага рубля адносна долара ў памеры 2.100—2.200 рублёў за долар, — паведаміў П.Калаур. — Вы ведаеце, якая непрадказальная была дынаміка курсу долара да еўра. У гэтых умовах Нацбанк спрабаваў праводзіць згладжаную палітыку абменнага курсу, скіраваную на выключэнне рэзкага ўмацавання рубля або яго дэвальвацыю". Першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка зазначыў, што кірункі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2009 год прадугледжваюць прывязку беларускага рубля да карзіны валют — долара, еўра і расійскага рубля. Паводле яго слоў, ваганні беларускага рубля да долара дапушчальныя ў межах 5%. "Калі сітуацыя запатрабуе змянення дакумента, то яно будзе праводзіцца па ўзгадненні з прэзідэнтам і ўрадам, — сказаў П.Калаур. — Думаю, грамадзянам і юрыдычным асобам трэба вельмі ўважліва сачыць хаця б за прэс-рэлізамі Нацыянальнага банка, у якіх мы тлумачым сваю пазіцыю". Крыніца: БелаПан Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |