СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSВенесуэльскія выбары: танкаў на вуліцах не будзе.Паводле папярэдніх звестак, на мясцовых выбарах у Венесуэле апазіцыя перамагла ў сталіцы краіны Каракасе й двух найбуйнейшых штатах Міранда й Сулія. У той жа час падкантрольная Чавэсу сацыялістычная партыя захавала большасць у 17 з 23-х штатаў. Гэта меней чым чатыры гады таму (да апошніх выбараў прыхільнікі Чавэса кіравалі 20-ю штатамі краіны). Аднак колкасная перавага дазволіла Венесуэльскаму прэзідэнту заявіць пра перамогу сацыялізма. Такім чынам на сёння апаненты прэзідэнта кантралююць 3 найбуйнейшых (і самых развітых) штата краіны й сталіцу краіны. 17 штатаў (збольшага аддаленыя й маланаселеныя правінцыі) апынуліся пад кіраваннем Сацыялістычнай партыі Уга Чавэса. Яшчэ ў трох буйных праывінцыях ніводная палітычная сіла не мае выражанай большасці ў мясцовых органах улады.У выбарах узялі ўдзел рэкордныя для Венесуэлы 64,5% выбаршчыкаў. З гэтае нагоды мясцовы выбаркам ахарактарызаваў паводзіны насельніцтва як "выдатныя". Вынікі выбараў, а асабліва перамога апазіцыі ў Каракасе (пост мэра сталіцы апошнія 8 год займаў прыхільнік Чавэса) падцвердзілі тэзіс што Венесуэльскі прэзідэнт мае падтрымку збольшага небагатага насельніцтва з "датацыйных штатаў". А жыхары эканамічна развітых рэгіёнаў і асабліва людзі з добрымі даходамі з'яўляюцца перакананымі апанентамі існаму курсу Венесуэлы і палітыцы прэзідэнта Чавэса. Прынамсі вынікамі засталіся задаволеныя ўсе: апазіцыя пашырыла свой уплыў і, ўзяўшы пад кантроль сталіцу Краіны, мае "сваю" мясцовую ўладу ў правінцыях дзе пражывае 50% венесуэльцаў. Сацыялісты Чавэса са свайго боку ганарацца тым што "кантралююць" большы геаграфічны абшар.
Крыніцы інфармацыі: BBC, CNN Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |