СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSНа мяжы Грузіі й Паўднёвай Асеціі абстралялі картэж прэзідэнтаў Грузіі й ПольшчыКалона ўтамабіляў у якой знаходзіліся прэзідэнты Польшчы й Грузі Лех Качыньскі й Міхаіл Саакашвілі, была абстраляная на мяжы з Паўднёвай Асеціяй. Агонь вёўся з боку расійскага блок-паста, перадае польскі тэлэканал TVN24. Прэзыдэнты Польшчы і Грузіі меліся агледзець у Ахалгорскім раёне на паўднёваасецінскім баку блокпост, дзе знаходзяцца расейскія ваенныя. Ініцыятыва агледзець блокпост належала польскаму лідэру. Але наблізіцці да паста перашкодзіў абстрэл, які вёўся з блізкай адлегласці. Вось як апісвае сітуацыю міністр канцэляцыі прэзідэнта РП Міхал Камінскі (які знаходзіўся таксам ў тым жа картэжы): "Калі мы пад'язджалі да расійскага патруля, з іх (расійскага) боку прагучалі стрэлы. Было прынамсі тры серыі стрэлаў з карабінаў. Прэзідэнт (Лех Качыньскі) захоўваў спакой...Гэта найверагодней былі стрэлы з расійскага боку. Аднак не магу дакладна сказаць стралялі ў паветра ці ў наш бок". Сам польскі прэзідэнт на прэс-канферэнцыі ў Тбілісі заявіў, што чуў расейскую гамонку з боку тых, хто страляў па картэжы. Прэзыдэнт Польшчы таксама заўважыў, што абстрэл машынаў прэзыдэнтаў яскравае сведчаньне таго, што пагадненне Мядзьведзева – Сарказі па спыненні агня не выконваецца. Асецінскі бок ўжо выступіў з заявай што не мае дачынення да страляніны. Аднак зыходзячы з адлегласці да блок-паста (па словах Качыньскага каля 30 метраў) малаверагодна што гэта была чыясці правакацыя і што паміж пастом і прэзідэнцкім картэжам на адкрытай дарозе мог схавацца "нехта трэці". Прынамсі афіцыйная Варшава ўжо наўпрост абвінанаціла Расію ў парушэнні мірных дамоваў.
Крыніца інфармацыі: Mewsru.ua, rian.ru Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |