СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSРасійскія аналітыкі выказваюць заклапочаннасць падзеннем коштаў на нафтуДабыча нафты й газы і экспарт Расійскай Федэрацыяй гэтых рэсурсаў у 2008 годзе дасягнула свайго максімума. У той жа час кошты на вугляроды на сусветных рынках апошнімі месяцамі знізіліся амаль на 10%. Пры гэтым аналітыкі сцвярджаюць што магчымае й далейшае паніжэнне коштаў. Паводле самага песімістычнага, але малаверагоднага сцэнару агучанага кампаніяй Merrill Lynch нафта ў 2009 годзе можа каштаваць каля 50 даляраў. А аптымістычныя ацэнкі ўказваюць сярэдні кошт нафты маркі WTI у 2009 каля 90 даляраў за барэль. Такое падзенне звязанае перш-наперш з пэўнай пераацэнкай вугляродаў цягам 2007-2008 гадоў, падвышэннем узроўняў дабычы а таксама сусветным фінансавым крызісам. Гэта не можа не хваляваць аднаго з буйнейшых гульцоў на рынку – Расійскую Федэрацыю. Нягледзячы на заявы Крамля, эканоміка РФ была й застаецца “сыравіннай”. Так даходы ад экспарту вугляродаў складаюць панад 30% бюджэта нашай усходняй суседкі. Пры гэтым рост выдаткаў расійскай эканомікі значна паярэджвае рост коштаў на энэргарэсурсы. І для забеспячэння “росту эканомікі” патрэбнае павялічэнне дабычы й продажу нафты й газы. Але за апошнія 10-15 год практычна не вялася работа па пошуку новых радовішчаў. Таму “запас” магутнасці галіны аказаўся не такім высокім. Адпаведна, Масква проста вымушана была была цягам апошніх год няспынна нарошчваць дабычу на існых радовішчах. Пры гэтым кіраўніцтва РФ зрабіла ўсё магчымае дзеля выцяснення замежнага капіталу а таксама ліквідацыі “незалежных гульцоў” на нафтавым і газавым рынку. Толькі за 2005-2007 год урад РФ праз праверкі, блакіраванне працы і “выбарачнае выстаўленне прэтэнзій” вымусіў прадаць свае радовішчы альбо долю у канцэсіях на распрацоўку радовішчаў такіх гігантаў як ВР (радовішчы ў цюмені) Shell (расійская поўнач, Рэспубліка Татарстан, канцэсія на радовішчы Сахалін-2) шэраг японскіх і амэрыканскіх кампаній (Сахалін-2). А пра лёс Юкаса можна нават не ўзгадваць. А сётета фактычна пастаўлена пад дзяржаўны кантроль ТНК-ВР. Мэнэджэры ВР (доля ангельцаў у СП складае 56% акцый) ужо 3-ці месяц не дапускаюцца да сваіх працоўных месцаў. У той жа час расійскія аналітыкі выказваюць заклапочаннасьць сітуацыяй на нафтавым і газавым рынках. Падзенне коштаў на вугляроды наўпрост сказваецца на скарачэнні даходнай часткі бюджэта. Пры гэтым паводле думкі памочніка прэзідэнта РФ Аркаддзія Дварковіча кафортнымі для ягонай краіны будуць кошты “ад 70 да 700 даляраў”. Пры гэтым бізнэс аналітыкі адзначаюць што інтэрвал 80-90 даляраў з’яўляецца аптымальным для эканомікі (дастаковая колькасць грошай без перанасычанасці рынку). Большыя кошты вядуць да атрымання “звышпрыбыткаў”. А вось падзенне рынку на адзнаку 70 і ніжэй без кампенсацыі ростам прадажаў можа выклікаць сур’ёзныя эканамічныя праблемы. А РФ на сёння проста не ў стане надалей нарошчвайць дабычў й продаж – папросту няма гатовых да эксплуатацыі новых радовішчаў. Дабычу з наноўразведаных магчыма пачаць толькі ў 2014-2015 гг. Паўтараецца сітуацыя з СССР. У 70-я гады на фоне небывалага росту коштаў нафты пасьля сусветнай крызы савецкі ўрад здолеў забяспечыцть ня толькі адносную заможнасць ўнутры краіны, але й праводзіць шырокамасштабныя кампаніі па “экспарту сацыялізма” і падтрымцы “братніх краінаў” па усім свеце. Аднак ў 1985-1987 годзе кошты на вугляроды дасягнулі свайго мінімума за ўвесь прамежак часу з 1975 па 1991 гады. Адпаведна пачаліся праблемы ў выглядзе дэфіцыта і інфляцыі часоў Гарбачова. Ў 1991 на фоне першай “буры ў пустэчы” кошты рэзка падскочылі. Але было ўжо запозна. Эканоміка саюза практычна перастала функцыянаваць. У тым жа годзе СССР ня стала. Для Беларусі па-за іншым навіны з рынкаў сыравіны могуць азначаць прынамсі 3 магчымыя праблемы:
На жаль, усе гэтыя пункты могуць спрычыніцца й да замаруджвання росту альбо наагул падзення ўзроўню жыцця ў нашай краіне. Пры напісанні матарыялаў скарыстаная інфармацыя: Ruters, Bloomberg, CNN, Newsru.com, РБК. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |