СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSS16-ці гадовая Таццяна Казыра заявіла пра нежаданне вяртацца ў Беларусь (+ відэарэпартаж)Новыя акалічнасці прыняла справа вакол невяртання з аздараўлення ў ЗША 16-і гадовай грамадзянкі Беларусі Таццяны Казыры. Сёння стала вядома, што дзяўчынка заявіла пра нежаданне вяртацца ў Беларусь і афіцыйна звярнулася да амерыканскіх уладаў з просьбай працягнуць яе тэрмін побыту на тэрыторыі ЗША. "Арганізацыя Chernobyl Children’s Project атрымала ліст ад адваката службы па міграцыі Сан-Францыска пра тое, што дзяўчынка пажадала працягнуць свой гасцявы статус побыту ў ЗША США і хацела б застацца ў краіне да вынясення рашэння па яе хадайніцтву", - распавяла карэспандэнтам Santa Rosa Press Democrat Даяна Дечычыо, кіраўнік арганізацыі. Такім чынам цяпер у Таццяны ёсць уласны адвакат. Ён прысутнічаў і на учоршняй сустрэчы дзяўчынкі з беларускім консулам у ЗША. Цікава тое, што сустрэча адбывалая ў будынку паліцэйскага ўчастка. Верагодна, амерыканцы не маюць даверу да нашых дыпламатаў і асцерагаюцца "сілавога" вырашэння канфлікта. Відэрэпартаж НТВ пра падзеі даступны па гэтай спасылцы. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |