СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSВАЙНА на Каўакзе (відэа)Пасля таго як улады Паўднёвай Асеціі ўчора ўвечары адмовіліся працягнуць перамовы пра ўрэгуляванне крызісу і заявілі пра свой намер увайсці ў склад РФ, прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі даў загад распачаць баявыя дзеянні па "аднаўленню канстытуцыйнага парадку" на тэрыторыі Паўднёвай Асеціі. Грузінскія войскі пры падтрымцы цяжкой артылерыі, авіацыі і танкаў цягам ночы-раніцы сёняшняга дня занялі у агуле 14 буйных населеных пунктаў, і узялі ў кальцо горад Цхінвалі. Улады непрызнанай рэспублікі Паўднёвая Асетыя гавораць пра дзесяткі загіблых, у тым ліку мірных жыхароў. Паведамляецца пра раненні расійскіх міратворцаў у зоне канфлікту. Як заявілі ў камандаванні міратворчых сіл, грузінскія войскі вялі прыцэльны агонь па месцы іх дыслякацыі. МУС Грузіі абвяргае паведамленні пра напады на міратворцаў. Паводле інфармацыі грузінскіх і еўрапейскіх СМІ сёння каля 10-й гадзіны самалёты РФ нанеслі ракетна-бомбавы ўдар па грузінскаму гораду Горі. У самой Расійскай Федэрацыі праз ваенкаматы ажыццяўляецца збор добраахвотнікаў якія жадаюць ехаць на "вайну з Грузіяй". У адказ аб 11-й раніцы ў Грузіі аб'яўлена агульная мабілізацыя. Большасьць міжнародных арганізацый заклікалі варагуючыя бакі неадкаладна сесці за стол перамоваў. У той жа час Савет Бяспекі ААН не прыняў сёння рэзалюцыю па падзеях, якая была прапанаваная Расіяй. Сёння з 14 гадзіны па мінскаму часу грузінскія войскі прыпынілі агонь і стварылі карыдор для выезду цывільнага насельніцтва з Цхінвалі. Спыненне агню будзе працягвацца да 17-й гадзіны. У абед таксама стала вядома што практычна весь урад Паўднёвай Асеціі на чале з прэзідэнтам Какойты яшчэ ранкам пад узмоцненай аховай расійскіх выеннаслужачых выехаў з Цхінвалі й знаходзіцца цяпер на мяжы з Расійскай Федеэрацыяй.
Апошнія відэролікі: Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |