СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSКаўказ на мяжы новай вайныМіжнародныя назіральнікі адзначаюць, што сітуацыя вакол Паўднёвай Асеціі ды Абхазіі знаходзіцца на мяжы пачатку шырокамасштабных баявых дзеянняў. Канфліктуючыя бакі абвінавачваюць адзін аднаго ў правакацыях. У Цхінвалі прыбываюць баевікі з Расійскай Федэрацыі. Грузія ў адказ сцягвае войскі да межаў непрызнанай рэспублікі. Пачаткам канфлікта палітолагі называюць актывізацыю Грузінскіх палітыкаў у галіне прапановаў планаў урэгулявання канфлікта а таксама змены фармата міратворчага кантынгента пасля выбараў у Абхазіі ды Паўднёвай Асеціі. Нагадаем, што абедзве непрызнаныя рэспублікі летась правялі прэзідэнцкія выбары. Адначасова выбары адбываліся і на тэрыторыях, якія кантралююцца грузінскімі сіламі. У тым ліку і сярод грузінскіх уцекачоў. У выніку былі абраныя па 2 паралельныя адміністрацыі як у Абхазіі так і ў Асеціі. Пры гэтым цяжка сцвярджаць пра легітымнасць і легальнасць як "грузінскай" так і "абхазкай" ці "асецінскай" уладаў на канфліктных тэрыторыях. Напрыклад, этнічныя грузіны Абхазіі якія пражываюць у Кадоры а таксама уцекачы складаюць 47% ад колькасці насельніцтва ўсёй непрызнанай рэспублікі. І маюць "свайго" прэзідэнта. А ў Асеціі сітуацыя памножаная яшчэ й на тое, што тэрыторыя канфлікту падзелена паміж грузінскімі ды асецінскімі селішчамі. Ужо напачтаку года афіцыйны Тбілісі прапанаваў свой план урэгулявання, які даваў максімальна магчымыя правы аўтаноміям. Аднак гэты план быў адкінуты. Сухумі й Цхінвалі заявілі пра сваё жаданне ўвайсці ў склад РФ. Далей, цягам лета былі адкінуты планы, прапанваныя Нямеччынай, Галандыяй, АБСЕ і ААН. Расійская Федэрацыя ў гэты ж час фактычна дазволіла сваім бізнэс-структурам весці справы на тэрыторыях канфлікта й афіцыйна працягнула практыку масавай надачы мясцовым жыхарам грамадзянства Расіі. А з 20 ліпеня асецінскія і грузінскія селішчы пачалі падвяргацца рэгулярным абстрэлам. Цхінвалі й Тбілісі абвінавачваюць адзін аднаго. З пачтакам жніўня сітуацыя накалілася. У Цхінвалі заявілі пра масавыя абстрэлы снайперамі асецінскіх сёлаў і пачалі эвакуацыю цывільных жызароў. З іншага боку артылерыйскім абстрэлам з крупнакаліьернай зброі (120 мм мінамёты і 100 мм гарматы) падвергліся шэраг селішчаў з грузінскім насельніцтвам. 2 жніўня Абхазія заявіла што ў разе пачатку ваенных аперацый ў Паўднёвай Асеціі яна адкрые "другі фронт" - нападзе на грузінскую тэрыторыю і зоймецца знішчэннем транзітных нафта і газа провадаў, якія праходзяць праз яе тэрыторыю. У гэты ж дзень па запрашэнню паўднёваасецінскай адміністрацыі на тэрыторыю аўтаноміі пачалі прыбываць узброеныя фармаванні з жыхароў Расійскай Федэрацыі. На сёння колькасць рускіх баевікоў у зоне канфлікту ацэньваецца у 2 (па звестках Цхінвалі) -3,5 (па звестках Тбілісі) тысячы чалавек. Працягваюцца ўзаемныя абстрэлы населеных пунктаў. Грузія пачала пераброску 2-х батальонаў УС у зону канфлікта. Занепакоенасць эскалацыяй канфлікта ўжо выказалі практычна ўсе міжнародныя структуры. ААН, АБСЕ, шэраг еўрапейскіх краінаў заклікалі не даводзіць справу да развязвання вайны і як хутчэй распачаць перамовы па ўрэгуляванню сітуацы. Прэзідэнт Грузіі Саакашвілі заклікаў сёння кіраўніцтва аўтаномій тэрмінова сесці за стол перамоваў дзеля пазбягання развязвання вайны. Ён таксама звярнуўся і да афіцыйных колаў Расіі з парпановай сумесна знайсці выйсце з крызіса. На жаль, але сапраўды, багата ў чым менавіта пазіцыя РФ з'яўляецца ключавой. Як адзначаюць аналітыкі, Расіі вельмі выгадна напружанасць на каўказе, паколькі гэта не дае магчымасці распачаць працэс прыёму Грузіі ў НАТА і таксама расшатвае пазіцыю грузінскага прэзідэнта ўнутры краіны. А пра "асаблівае" стаўленне Крэмля да Саакашвілі можна судзіць нават па перадачах расійскага ТВ. Застаецца спадзявацца, што "вялікія палітычныя гульні" не стануць прычынай новай Каўказкай вайны. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |