СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSЦі захавае Беларусь без'ядзерны статусВаенныя Расіі і Беларусі абмяркоўваюць магчымасць размяшчэння ў Беларусі аператыўна-тактычных ракетных комплексаў "Іскандэр" і стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў як адказ на размяшчэнне элементаў сістэмы амерыканскай ПРА ў Польшчы. паведаміў пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў на прэс-канферэнцыі 6 жніўня ў Мінску. Пры гэтым расійскі пасол указаў, што дагавор аб размяшчэнні ПРА ў Польшчы яшчэ не падпісаны. Пасля яго заключэння трэба будзе вызначыцца з неабходнай "сістэмай супрацьдзеяння", сказаў ён. Аднак А.Сурыкаў выключыў магчымасць паставак Расіяй на ўзбраенне ў Беларусь ядзерных боегаловак. Ён узгадаў, што ў 1994 годзе Беларусь вывела са сваёй тэрыторыі ядзерную зброю. Гарантам гэтага дагавора сталі ЗША і Расія. "Ні краіна, што ўзяла на сябе такія абавязацельствы, ні краіны-гаранты не могуць парушыць бяз'ядзерны дагавор, але пытанні, звязаныя з супрацьракетнымі дзеяннямі могуць быць разгледжаны", — лічыць кіраўнік расійскай дыпмісіі, паведамляе БелаПАН. У той жа час у Беларусі ў прыдатным стане для прыёма стратэгічных бамбардзіроўшчыкай, ця як іх называлі ў свой час самі лётчыкі, "дальнікаў" знаходзяцца толькі 2 аэрадромы. Гэта аэрадром у Мачулішчах пад Мінскам і Барановічах (Брэсцкая вобласць). Прычым апошні і быў за савецкім часам базай размяшчэння стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў. А непадалёк (у 15 км.) у вёсцы Лясная знаходзіўся іх "ядзерны арсенал" а таксама балістычныя ракеты СС-20.
Улічваючы магчымасць вяртання "дальнікаў" закрадаецца сумнеў у захаванні без'ядзернага статуса Беларусі. Бо нелагічна размяшчаць стратэгіяныя ьамбардзіроўшчыкі ў адной краіне а іх арсэнал трымаць у другой у 3-4-х гадзінах лёту.
Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |