СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSБольш за 40 мільёнаў нумароў крэдытных картак скралі ў ЗША беларускія хакерыУ ЗША прад'яўлена абвінавачванне міжнароднай групе з 11 праграмістаў, якія паводле следзтва здзеснілі самы вялікі у гісторыі Амерыкі крадзёж нумароў крэдытных карт. Ядром злачыннай групоўкі былі грамадзяне Беларусі, Украіны, Эстоніі ды Кітая. Групу абвінавачваюць у крадзяжы болей сарака мільёнаў нумароў крэдытных і дэбетных карт, дадзеных аб банкаўскіх рахунках і паролях. А таксама продажы атрыманай інфармацыі і выкарыстанні яе ў мэтах асабістага ўзбагачэння. Следчыя лічаць, што абвінавачваемыя ўзломвалі кампутарныя сістэмы крамаў і банкаў. Дзеля гэтага яны выкарыстоўвалі сістэму якая ў спецыялістаў атрымала назву Вардрайвінг ("wardriving"). Частка групы ездзіла па гарадах ЗША й падключалася да безправадных сетак (WiFi). Пасля у сетках-ахвярах патаемна ўсталёўваліся праграмы-сеткавыя аналізатары (сніфферы), якія перахоплівалі нумары крэдытак, паролі альбо дадзеныя банкаўскіх рахункаў. Самае пікантнае, тое, што толькі 3 з 11 з'яўляюцца грамадзянамі ЗША. І гэтай тройцы адводзілася роля "хлопчыкаў на пабегушках". Усю "інтэлектуальную" частку работы выконвалі, у тым ліку й нашыя суайчыннікі. Такім чынам з 2005 года група атрымала доступ да інфармацыі такіх вядомых у ЗША і Еўропе кампаній як TJX Corporation, BJ's Wholesale Club, Barnes and Noble, Sports Authority, Boston Market, Office Max, Dave and Busters, DSW і Forever 21. Паводле сцвярджэнняў пракуратуры, гаворка ідзе пра рызыку для не менней чым 45 мільёнаў нумароў картак, рахункаў, пароляў. Генеральны пракурор ЗША Майкл Мукасей назваў гэтую справу "самым складаным і масштабным крадзяжом сучаснасці". Ён жа заклікаў уладальнікаў пластыкавык картак Visa і MasterCard звязацца са сваімі банкамі дзеля праверкі канфедэцыйнасці іх перасанальнай фінансавай інфармацыі. Амэрыканскія праваахаронцы ўжо заклікалі калегаў са ўсяго свету далучыцца да расследвання дадзенай справы. Бо паводле шкода ад гэтага і падобных злачынстваў ацэньваецца ў мільярды даляраў штогод. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |
Каментары
nechta
РЕСПЕКТ! жаль мне не достался номерок счёто какого-то америкоса.
Было бы мне ШчаSтье. 12:53, 06/08/2008