СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSЗаключана афіцыйная дамова паміж урадам Беларусі і "гуру РR" лордам Цімаці БеламПіяр-менеджэр, кіраўнік савета дырэктараў кампаніі "Чайм Кам'юнікейшнз" Цімаці Бел заключыў з урадам Беларусі кантракт аб паляпшэнні іміджа краіны на міжнароднай арэне. Як паведаміў БелаПАН лорд Бел, кантракт быў падпісаны "ў канцы мінулага тыдня". Ён адмовіўся канкрэтызаваць суму кантракта і тэрмін яго рэалізацыі, спаслаўшыся на тое, што "гэта камерцыйны дагавор і ўсе яго падрабязнасці канфідэнцыяльныя". Піяр-менеджэр паведаміў, што будзе працаваць над іміджам Беларусі як краіны, а не беларускага прэзідэнта, як пра гэта раней паведамлялі некаторыя СМІ. Пры гэтым ён зазначыў: "Прэзідэнт — несумненная частка краіны і яе іміджа". Раней у інтэрв'ю БелаПАН лорд Бел казаў, што кантракт прадугледжвае правядзенне дзвюх кампаній — інфармацыйнай і маркетынгавай. Мэта інфармацыйнай — "данесці больш праўдзівае ўяўленне аб Беларусі ў процівагу вобразу, створанаму ў сусветных СМІ". Маркетынгавая кампанія, паводле яго слоў, заклікана спрыяць павышэнню інвестыцыйнай прывабнасці краіны. Нагадаем, 13 сакавіка Цімаці Бел сустракаўся ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам. Паводле афіцыйнай інфармацыі, гэта быў "прыватны дзелавы візіт". Пасля сустрэчы з прэзідэнтам лорд Бел паведаміў журналістам, што яго кампанія працуе ў многіх краінах свету "над будаваннем іміджа". Піяр-менеджэр лічыць, што на інфармацыйных інтэрнет-рэсурсах вельмі шмат "двудушных і крывадушных каментарыеў" у адносінах да Беларусі. "Наперадзе сур'ёзная праца, каб гэта выправіць", — сказаў ён. Галоўнае, лічыць Т.Бел, каб інфармацыя аб сітуацыі ў краіне была справядлівай і адпавядала рэчаіснасці. Пазней у інтэрв'ю замежным СМІ лорд Бел заяўляў, што плануе зарабіць на кантракце з беларускім урадам "мільёны". Крыніца інфармацыі: БелаПан Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |