СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSБеларусь працягвае прадаваць расійскую зброю краінам-ізгоям5 жніўня ў Рэгістры ААН па звычайных узбраеннях з'явіліся звесткі пра выкананыя кантракты Рэспублікі Беларусь на сусветным рынку ўзбраенняў за 2007 год. Як і ў папярэднія гады, нашая Радзіма схільная прадаваць зброю краінам, якія знаходзяцца пад дзеяннем міжнародных санкцый. Пры гэтым большасць прададзенай зброі не вырабляецца на тэрыторыі Беларусі. Асношнымі пакупнікамі зброі летась былі: Судан (знаходзіцца пад санкцыяй ААН па абмежаванню продажу зброі, у краіне грамадзянская вайна), Арменія (утрымлівае захоплены ў Азербайджана Нагорны Карабах), Эрытрэя (Гуманітарная катастрофа, Грамадзянская вайна. Санкцыя ААН па забароне продажу некаторых відыў узбраення). Так, у Судан было пастаўлена два бронетранспарцёры БТР-70, мадэрнізаваныя да ўзроўню «Кобра К2К» і «Кобра К2». У Арменію прададзены 10 122-мілімэтровых гаўбіц Д-30, у Эрытрэю — дзевяць рэактыўных сыстэм залпавага агню «Ураган». Уся зброя — не вырабляецца на тэрыторыі Беларусі. Краніай вытворцай указана Расія альбо СССР. Сумы кантрактаў не называюцца. Сумаў выручкі за гандаль зброяй чамусці няма і ў справаздачах Саўміна аб выкананні бюджэта за 2007 год. Самае пікантнае у здзелках за 2007 год тое, што у 2006 годзе Беларусь паставіла ў Азербайджан 41 танк Т-72. Гэта была адзіная беларуская здзелка, якая трапіла ў Рэгістар ААН па звычайных узбраеннях. Атрымліваецца, у 2006 годзе прадалі Азербайджану танкі (магчыма для аперацый у Карабаху) а праз год прадалі другому баку канфлікту гаўбіцы для знішчэння гэтых самых танкаў. Сярод ранейшых "праблемных" зделак можна назваць:
У ранейшыя гады нашая краіна правяла здзелкі па продажы зброі з наступнымі дзяржавамі (пералічваем толькі тыя, якія знаходзіліся ці знаходзяцца пад дзеяннем санкцый): Перу, Сьера-Леонэ, Эфіопія, Конга, Заір, Уганда І гэта толькі афіцыйныя дадзеныя ААН. Паводле іншых дадзеных, якія былі апублікаваныя ў міджнароднай прэсе, Беларусі пастаўляла:
Для аб'ектыўнасці трэба адзначыць, што беларускі ўрад афіцыйна заяўляў што не мае дачынення да гэтых трох здзелак. А таксама апошнімі днямі ў міністэрстве замежных справаў Беларусі паведамілі, што пастаўкі вайсковай тэхнікі ў Судан рабіліся з захаваньнем санкцый ААН. Частка міжнародных экспертаў адзначае, што аналізуючы тэмпы продажу вайсковай тэхнікі нашай краінай, да 2007 мы б ужо прадалі практычна увесь арсенал Узброеных сіл РБ. Адпаведна гэта падштурхоўвае да думкі што нашая краіна проста перапрадае Расійскую зброю тым краінам, з якімі РФ паводле сваіх інтарэсаў не можа працаваць наўпрост. Аднак гэта думка замежных эксператаў. Іх беларускія калегі такіх пытанняў не каментуюць. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |