Родзічы Адольфа Гітлера адзначылі юбілей дамовы не мець дзяцей каб спыніць род Гітлераў
Адзіныя на сёньня жывыя родзічы фюрэра ІІІ Рэйху — сыны зводнага брата Адольфа Алоіса 20 год таму дамовіліся між сабою, што не будуць мець дзяцей. Такім чынам яны жадаюць перарваць род Гітлераў. Яны ўсе жывуь у ЗША. Гэта 50-ці гадовы Алекс, 50-ці гадовы Луіс і малодшы 36-гадовы Брайан.
Іх бацька, Алоіс Гітлер нарадзіўся у другім шлюбе бацькі Гітлера. Напачатку XIX ст. ён выехаў у Велікабрытанію. Там закахаўся ў ірландку й ажаніўся. Ў яго нарадзіўся сын Вільям Патрык — пляменнік Адольфа Гітлера. Неўзабаве Алоіс пакінуў жонку з сынам і вернуўся ў Нямеччыну. Там ажаніўся другі раз і меў ад гэтага шлюбу сына Ганса, які загінуў у 1942 годзе.
Калі Вільям Патрык пасталеў, ягоды дзядзька Адольф якраз прыйшоў да ўлады ў Нямеччыне. Хлопец вырашыў скарыстаць сваяцьтва з фюрэрам і атрымаць годную працу. Яго ўладкавалі на пасаду бугалтара ў невялікую але багатую фірму. Аднак неўзабаве Патрык пажадаў стаць палітыкам. Ён пачаў пагражаць апублікаваць інфармацыю, што фюрэр мае габрэяў сярод продкаў. Гітлер пагадзіўся уладкаваць пляменніка на адну з кіруючх пасадаў ІІІ Рэйха пры ўмове што той адмовіцца ад ангельсакга грамадзянства.
Але Вільям не пагадзіўся і зьехаў жыць у ЗША. Там ён напісаў кнігу “Мой дзядзька Адольф Гітлер”. А з пачтакам вайны ўладкаваўся на службу ў вайсковы флот.
Там быў цікавы выпадак. Адзін з афіцэраў запаўняючы анкету запытаў прозьвішча:
— Гітлер, — адказаў Вільям
— Ну ў такім разе я Гэсс (Рудольф Гэсс — намеснік Гітлера па парыі), — пажартаваў амэрыканец.
Пасьля вайны пляменнік Гітлера ажаніўся не немке Філліс. Сям’я памяняла прозьвішча й пасялілася ў невілікім мястэчку блізу Нью-Йорка. Вільям меў лабараторыю па здзяйсненню аналізаў крыві. Памёр ён у 1987 годзе, пакінуўшы чатырох сыноў. Адзін з іх загінуў у аўтакатастрофе. Астатнія 3 ў 1988 годзе заключылі памізж сабою дамову пра тое што не ажэняцца й прыпыняць род Гітлераў. Днямі браты адзначылі 20-я ўгодкі заключэнны гэтага “пакту”
