СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSБеларускі кіроўца – рэкардсмэн па алькаголі ў крыві ў АўстрыіСупрацоўнікі дарожнай паліцыі акругі Імст, што ў фэдэральнай аўстрыйскай зямлі Тыроль, параўналі ўбачаную імі беларускую фуру з бомбай на колах. Поўная грузу машына рабіла на трасе сапраўдныя “васьмёркі”. Калі фуру ўдалося спыніць і адчыніць кабіну кіроўцы, паліцыянты пачулі моцны пах алькаголю. Як вынікае з паліцэйскай хронікі, паліцыянты зь Імсту бачылі ў сваёй практыцы нямала, але такі выпадак падаўся ім беспрэцэдэнтным. Як паказаў адмысловы тэст, 47-гадовы беларус меў амаль 3 праміле алькаголю ў крыві, што адпавядае прыкладна 600 грамам гарэлкі, выпітай чалавекам сярэдняга веку і целаскладу. Дапушчальная ў Аўстрыі норма 0,5 праміле. У іншых краінах ЭЗ такі нарматыўны паказчык вагаецца паміж 0,2 і 0,8 праміле. Паводле супрацоўнікаў службы дарожнага руху, колькасьць алькаголю ў крыві беларуса — абсалютны рэкорд для дарог Аўстрыі. Паліцыянты дагэтуль ня маюць лягічнага тлумачэньня, як мужчына мог увогуле кіраваць машынай на такім складаным адцінку дарогі. Як сьведчаць лекары, чалавек у такім стане звычайна траціць прытомнасьць. Болей за тое, такая доза багата ў якіх краінах лічыцца "пердсмяротнай". П’янага кіроўцу аштрафавалі на 1500 эўра і пазбавілі правоў. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |