СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSМалюнкі на асфальце ў гонар незалежнасці27 ліпеня ў Салігорску адбыўся штогадовы конкурс малюнкаў, прысвечаны угодкам прыняцця дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Каля трох дзесяткаў маладых людзей, што сабраліся ў цэнтры гораду, спрабавалі праз малюнкі выявіць любоў да Бацькаўшчыны.Гэтае мерапрыемства праходзіць ужо трэці год запар. Таму яго можна смела называць традыцыйным. Арганізатарам выступае незарэгістраваная арганізацыя «Малады Фронт». Сёлета некаторыя ўдзельнікі сур’ёзна рыхтаваліся і гэта выявілася ў сапраўдных творах мастацтва на асфальце: князь Альгерд, мінскі Чырвоны касцёл і выявы нацыянальнага герба "Пагоня" некалькі гадзінаў радавалі мінакоў. Атмасфэра таксама была сьвяточнай: музыка, усмешкі,таленавітыя малюнкі, дзеці з бацькамі – гэта тое, што робіцца адметнасцю конкурсу. Як і абяцалі арганізатары,некаторыя аўтары былі адзначаны каштоўнымі прызамі: беларускімі кніжкамі, аўдыёкнігамі, саколкамі. Супрацоўнікі міліцыі паводзілі сябе стрымана, але правяралі пашпарты ў тых, хто фатаграфаваў конкурс. А праз 5 хвілін пасля завяршэння, спецтэхніка ЖКГ, якая тэрмінова прыбыла на месца конкурсу, змыла малюнкі. Фотарэпартаж (РЭКАМЕНДУЕМ!!!!) і поўны тэкст паведамленна даступны на сайце САЛІГОРСК.org Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |