СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSМалако й мяса ізноў падаражэеУ Беларусі, адпаведна пастанове 1061 Саўміна, на 10% паднятыя закупачныя кошты на жывёлагадоўчую прадукцыю. Як зазаначыла начальнік галоўнага ўпраўлення Міністэрства сельскай гаспадаркі Анна Андрыевіч, павышэньне закупачных коштаў выклікана неабходнасцю кампенсацыі выдаткаў на яе выраб і кампенсацыю роста коштаў на матарыяльныя рэсурсы (кармы, угнаенне, паліва). Другім аругмантам на карысць падвышэння стала неабходнасць выроўнівання коштаў з суседнімі краінамі. "мы падрыхтавалі эканамічнае абгрунтаванне і знайшлі паразуменне з боку ўрада" - кажа спадарыня Анна. Аднак нават на афіцыйным сайце саўміна прызнаецца, што падвышэнне закупачных коштаў пацягне за сабою рост адпускных цэнаў і, адпаведна новыя цэннікі ў крамах. Нагадаем, што цягам 2008 года - гэта ўжо другое такое падвышэнне. Першае адбылося ў лютым месяцы. Такім чынам, сумарны рост закупачных коштаў з пачатку года складае:
Гэтыя лічбы значна перавышаюць максімальны ўзровень інфляцыі, закладзены ў бюджэце. Каб выйсці з сітуацыі, урад плануе ускласці дадатковы цяжар на пераапрацоўваючыя прадпрымествы. Папросту кажучы ім будзе прапанавана зменьбшыць сваю рэнтабельнасць, якая і зара знаходзіцца на "крытычнай" адзнаке блізкай да 5-7%. Спецыялісты ж у галіне эканомікі адзначаюць, што для аднаўлення асноўных фондаў і для стабільнай работы прадпрыетмства без рызыкі банкруцтва рэнтабельнасць мусіць перавышаць паказчык 10%. Такім чынам ратуючы сельскую гаспадарку Саўмін ставіць на мяжу банкруцтва пераапрацоўчую галіну. Аднак у любым разе увосень можна чакаць істотнага падвышэння коштаў у крамах. Ці будзе адпаведны рост заработных плат - невядома. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |