СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSЗ 1 студзеня 2009 года можна будзе меней баяцца за свае ўклады ў Беларускіх банках.З пачатку 2009 года сума абавязковай 100% кампенсацыі ўкладнікам абанкруціўшыхся банкаў узрастае да эквівалента 5 000 эўра. Такая норма ўстаноўлена законам Рэспублікі Беларусь "Пра гарантаванае вяртанне банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асобаў у Рэспубліцы Беларусь". Закон быў прыняты парламантам і ўчора падпісаны прэзідэнтам Беларусі. На сёння дзяржава гарантуе 100% вяртанне укладаў кліентам толькі 6 банкаў. Такая гарантыя ў дачыненні гэтай шасцёркі захоўваецца да 2011 года. Пасля нормы падпісанага закона будуць дзейнічаць датычна ўсяго банкаўскага сэктара краіны. Адпаведна новаму закону вяртанне ўкладаў будзе ажыццяўляць новая структура — Агенцтва па вяртанню банкаўскіх укладаў (АВБУ). Яно ствараецца сумесна ўрадам і Нацыянальным банкам беларусі. А ўлік у Агенцтве мусяць стаць усе банкаўскія ўстановы, якія прыцягваюць сродкі фізічных асобаў. Абавязкі Агенцва будуць наступаць з моманту адклікання ў банка ліцэнзіі на прыцягненне сродкаў на ўклады ад фізічных асобаў. Інфармацыб пра гэтае АВБУ мае публікаваць у рэспубліканскіх сродках масавай інфамацыі цягам 3-х працоўных дзён. Варта заўважыць, што нормы дадзенага закону непрымянімы для укладнікаў Ашчадбанку СССР і банкаў, якія збанкрутуюць да 01.01.2009 года. Аднак, нягледзячы ні на што адмыслоўцы адзанчаюць, што ў цэлым законам замацаваная абсалютна новая для Беларусі норма гарантавання ўкладаў насельніцтва незалежна ад месца ўкладання на тэрыторыі краіны й валюты ўклада. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |