СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSСёння Грузія адклікае свайго амбасадара з Расійскай ФедэрацыіСёння Грузія адклікае Свайго Амбасадара (пасла) у РФ. Пра гэта зранку паведаміла ВВС. Падставай для такога кроку стала неаднаразовае парушэнне баявымі самалётамі Расіі паветранай мяжы Грузіі. Пры гэтым афіцыйная Масква не толькі не папрасіла прабачэння а размясціла на сайце Міністэрства Абароны досыць цынічны і здзеклівы для Грузінскага боку дакумант. У гэтым дакуманце заяўляецца што палёты над Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй былі неабходнымі і апраўданымі. Адна з цытат: "Как показало дальнейшее развитие событий, уже этот шаг позволил охладить горячие головы в Тбилиси и предотвратить развитие ситуации по силовому сценарию, вероятность которого была более чем реальной". Міністэрства замежных справаў Грузіі выступіла з адпаведнай заявай. "Мы вельмі абураны агрэсіўнай палітыкай Расіі і пачынаем актыўную дыпламатычную дзейнасць і, адначасова з гэтым робім сур'ёзны дыпламатычны крок і адклікаем свайго амбасадара ў РФ для кансультацый", - заявіла на брыфінгу кіраўнік грузінскага МЗС Кацярына Ткелашвілі. Адпаведны ліст ад адкліканні амбасадара мае быць адпраўлены сёння ў першай палове дня. Нагадаем, што паводле нормаў правядзення міратворчых аперацый а таксама згодна дамовам аб спыненні вагня ў зонах канфлікта ў Паўднёвай Асеціі і Абхазіі Грузіі і РФ на тэрыторыі гэтых непрызнаных рэспублік дазволена знаходзіцца толькі сумеснаму расійска-грузінскаму міратворчаму кантынгенту. Увод абльбо выкарыстанне часткаў рэгулярных армій катэгарычна забаронены. Яшчэ 2 тыдні таму РФ катэгарычна абвяргала сам факт палётаў сваіх самалётаў над зонамі канфлікта ў Грузіі. А блізу месяца таму Тбілісі абвінаваціў Маскву у выкарыстанні сваіх ВВС для знішчэння беспілотных самалётаў над Абхазіяй. Шэраг краінаў свету ўжо не раз выказвалі заклапочаннасць фактычным парушэннем мірных дамоваў з боку Расійскай Федэрацыі. На падтрымку Грузіі толькі цягам апошніх тыдняў выказаліся Аўстрыя, Гішпанія, Вялікабрытанія, ЗША, Францыя ды Ўкраіна. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |