СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSРасія запальвае "чырвонае святло" перад беларускім малаком. Наш урад чамусці не супрацьЦягам бліжэйшых пяці год пастаўкі беларускага малака ў Расійскую Федэрацыю маюць скараціцца на 11%. Такая норма прадугледжана балансам па малаку й малочным прадуктам паміж Беларуссю і Расіяй да 2012 года. Дадзены дакумант быў зацверджаны на паседжанні Савета міністраў саюзнай дзяржавы. Расійскі бок адзначае высокую акасць беларускага малака і малочных прадуктаў. Аднак усё адно уводзіць абмежвальныя меры. Намеснік дырэктара дэпартамента рэгулявання аграпрадуктованга рынку Мінсельхоза РФ Маргарыта Бражэўская заявіла ІА «Интерфакс» што пастаўкі малочнай прадукцыі ў Расію будуць скарачацца паэтапна. З 2,8 мільёна тон ў 2008 годзе да 2,5 ў 2012. У якасці асноўнай прычыны фактычнага абмежавання ў правох белаурскіх экспарцёраў яна назвала развіццё ўласнай вытворчасці ў РФ. Плянуецца, што гэты рост складзе 12,1%. У той жа час паводле ацэнак кіраўніка Расспажыўнагляду Генадзя Анішчанка каля 20% расійскіх малаказаводаў патрабуюць капітальнага рамонта. Яны сёння папросту не ў стане выпускаць якасную прадукцыю. Акрамя таго, у 50 суб'ёктах якія займаюцца выпускам малочнай прадукцыі знаходзяцца 2409 предприятий. З іх у задавальняючым стане толькі 57,6%. Спецыялісты ў галіне вырабу і гандлю малаком і малочнай прадукцыяй назваюць іншыя прычыны такога кроку: маўляў беларускае малако істотна збіла кошты на расійскім рынку. Пры аднолькавым альбо наагул, меньшым кошце, яно лепшае па якасных і смаковых паказчыках. Адпаведна частка вырабнікоў у РФ зрабіла ўсё магчымае каб выціснуць беларускіх канкурэнтаў з ранку. Урад Рэспублікі Беларусь, на жаль, пагадзіўшыся на ушчамленне правоў нашых экспарцёраў, пакуль не зрабіў ніякіх захада па пошуку альтэрнатыўных крыніцаў збыту беларускага малака. І гэта пры тым, што такі экспарт з'яўляецца істотнай крыніцай дахода для нашай сельскай гаспадаркі. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |