СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSУ беларускай сталіцы ўпершыню прайшоў парад нявестаў36 дзяўчат ў вясельных нарадах учора падарожнічалі па Мінску, а пасля наладзілі сапраўднае шэсце. Праўда, санкцыянаванае. Прыгажуні былі ўдзельніцамі акцыі, якая ўпершыню праводзілася ў беларускай сталіцы. Мерапрыемства пачалося а 15-й гадзіне ў парку Горкага. Удзельніцы папярэдне былі падзеленыя на шэсць каманд, а сярод іх - гламурныя дзяўчыны, прыгажуні XIX стагоддзя, англійскія прынцэсы ды іншыя. Спачатку яны падарожнічалі па сталіцы на картэжы з аўтамабіляў, у тым ліку і "Хамера", а найлепшыя фатографы краіны наладзілі ім фотасесію. Праца з фатографамі працягнулася і ў Беларускім музэі дойлідства Сарочыцы, што пад Мінскам. Там жа прайшоў і завяршальны этап конкурса сярод каманд.
![]() Нагадаем, парад нявестаў быў заснаваны маскоўскім вясельным фатографам Кацярынай Аляшынскай. Эстафету мерапрыемства неўзабаве перахапілі іншыя расійскія гарады, пасля парады прайшлі ва Украіне - у Кіеве, Харкаве і Львове.
Беларускія нявесты-ўдзельніцы прайшлі цяжкі адбор, на адно месца прэтэндавала 10 чалавек! У выніку былі адабраныя 36 дзяўчат. Арганізатары сцвярджаюць, што знешныя дадзеныя не былі галоўным аргументам пры адборы, найбольш іх цікавіла "актыўная жыццёвая пазіцыя" прэтэндэнтак. Прычым сярод "нявестаў" аказаліся і тыя, хто ўжо ўзяў шлюб, і тыя, хто не збіраецца ісці на гэты крок.
Паводле уласнай інфармацыі і Еўрарадыё.
Здымкі: Еўрарадыё.
Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |