СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSСупрацьстаянне ў Мінску. Жыхары бароняць двор аб забудовы.Учора і сёння абвастрылася супрацьстаянне жыхароў дома № 20 па вул. Гамарніка ў г. Мінску і прадстаўнікоў гарадзкой улады. Нагодай стаў намер пабудаваць на месцы дзіцячай пляцоўкі шматпавярховы жыла дом "палепшанай планіроўкі". Адбыліся першыя сутычкі з міліцыяй. Ёсць затрыманыя. Перадгісторыя канфлікта палягае ў выкарыстанні пляцоўкі ля дома, якую ў 1990 годзе мінскі гарвыканкам прызнаў непрыдатнай для забудовы. Кіруючыся гэтым, мясцовыя жыхары сваімі сіламі абсталявалі дзіцячую пляцоўку. Аднак, як высвятляецца выканкам сталіцы сапраўдны гаспадар свайго слова - сам даў сам назад і забраў. У 2007 годзе распачаліся работы. якія былі названыя "планавым рамонтам цеплавых камунікацый". А ўжо з пачаткам 2008 высветлілася, што дзіцячая пляцоўка... аддадзена пад забудову. Запытацца ў людзей палічылі залішнім. Пляцоўка пачала тэрмінова абносіцца плотам, падвезлі башанны кран і іншае абсталяванне. Жыхары спрабавалі вырашыць праблему зваротамі ў гарадзкія службы, аднак натыкаліся альбо на маўчанне альбо не скажоную інфармацыю.
І увечары 26 чэрвеня, калі будаўніка спрабавалі распачаць сбор крана, жыхары ачапілі пляцоўку і заявілі што будуць усяляк перашкаджаць будаўніцтву. Былі заблакаваныя некалькі фур з абсталяваннем будаўнічай фірмы. Зранку сёняшняга дня будаўнікі распачалі бойку з жанчынамі, якія блакавалі аўтамашыны. На дапамогу яны выклікалі міліцыю. У выніку была затрыманая жыхарка дома Ніна Нарубай. Яе выпусцілі толькі праз 3 гадзіны знаходжання ў пастарунку і складання пратаколу.
Пакуль што доступ будаўнічай тэхнікі на пляцоўку забяспечвае міліцыя. Жыхары, са свайго боку, абяцаюць паўтор акцый пратэста да той пары, покуль рашэнне выканкама што да выдзялення зямлі пад будаўніцтва не будзе адменена. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |