СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSБеларусы "заваявалі" Маскву. Півам
Нягледзячы на шпаркія тэмпы развіцця броварнай (піваваранай) вытворчасці ў РФ, заканадаўцамі мод і пераможцамі сталі бровары з трох фірм "Еўра-партнэр" (Чэхія-Нямеччына), Оболонь (Украіна) і Крыніца (Беларусь). Гэтыя 3 брэнда заваявалі болей за 7 з 12 даступных для "замежных удзельнікаў" узнагародаў прафесійнага журы і 10 з 15 прызоў "народных сімпатый". Вышэйшай узнагародай "Плацінавы Асірыс" у намінацыі "светлае 11-14%" адзначаны 2 гатункі піўзавода "Крыніца" -- гэта піва "Крыніца экспартнае" і "Александрыя". 3-я месца ў конкурсе "народная дэгустацыя" сярод светлых гатункаў заняла "Крыніца класічнае люкс". Метад падліку ў гэтым конкурсе заключаўся ў тым, што наведвальнікі адзначалі ўпадабанае піва на сваіх уваходных квітках і кідалі ў адпаведныя скрыні для галасавання.
Можна толькі парадавацца за нашых бровараў якія пасля амаль 10 гадовага перапынку ізноў пачалі дэманстраваць добрую якасць свайго піва на міжнародных конкурсах. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |