СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSКупанне ў возеры як метад пратэста берлінскіх паліцыянтаў. (ФОТА)Берлінскія паліцыянты, якія страйкуюць (бастуюць) з патрабаваннем падвышэння заробкаў правялі гэтымі выходнымі незвычайную акцыю пратэсту. Пад лёзунгамі "Мы напіліся абяцанак па вушы", яны ўстроілі купанне ў возеры Плётцензее (Plötzensee). У якасці "купальных касцюмаў" была абраная службовая форма. На акцыю паліцэйскія прышлі з плакатамі "абаронцы просяць дапамогі ў насельніцтва". Асноўнае патрабаванне нямецкіх ахоўнікаў парадку было ў паляпшэнні ўмоваў працы а таксама падвышэнні заробкаў на 10-20%. Фінансавы бок патрабаванняў лідары пратэстуючых звязваюць з ростам коштаў на паліва. Бо з ўдаражаннем праезду пакупная здольнасць заробка паліцэйскага, які вымушаны значную частку часу праводзіць ня толькі ў службовай але і ў прыватнай аўтамашыне, змяншаецца. Трэба зазначыць, што сярэдняя стаўка паліцэйскага ў Нямеччыне складе ад 2 да 4 тысячаў эўра.
Крыніцы інфармацыі: AFP, Associated Press, Reuters Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |