СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSУмоўныя пакаранні для міліцыянтаў-арганізатараў "Жывога Шчыта"Два гады пазбаўленьня волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам у тры гады для двух супрацоўнікаў ДАІ – вынік эпахальнага працэсу па справе «Жывога шчыту» ў Менску. Абвінавачаныя намалявалі на судзе карціну "сваёй невінаватасці". Яна радыкальна адрозьнівалася нават ад іх уласных паказаньняў не кажучы пра паказанні пацярпелых і сведкаў. Гэтак, на папярэднім сьледзтве яны казалі, што зусім ня мелі часу на развагі ды дзеяньні – маўляў, ад моманту іх прыезду на месца здарэньня да аварыі прайшлі лічаныя сэкунды. Напрыклад, Генадзь Дарагакупец казаў на папярэднім сьледзтве пра 5 сэкундаў, якія прайшлі да аварыі, а вось на судзе ўжо вёў гаворку пра цэлых 30 сэкундаў. Адкуль такая несутыкоўка? “Я ад першасных паказаньняў адмаўляюся”, -- толькі і сказаў маёр. Больш за тое: у часе папярэдняга сьледзтва Ліхтаровіч заявіў, што рабіў знак кіроўцам не спыняцца, а ехаць далей (менавіта такую вэрсію спачатку агучыла было кіраўніцтва ДАІ). Але на судзе, зьвязаны падпіскай пра крымінальную адказнасьць за дачу непраўдзівых паказаньняў, Ліхтаровіч прызнаў-такі, што ён даваў машынам знак спыняцца. Увогуле, і Ліхтаровіч, і Дарагакупец часта папраўляліся, мянялі свае высновы, не маглі вызначыцца з фармулёўкамі. Так ці іначай, і ляйтматыў довадаў Дарагакупца і Ліхтаровіча быў такі: яны фізычна не маглі нічога зрабіць, каб прадухіліць сутыкненьне – бракавала часу. Вынесены вырак адпавядаў мяккаму запыту пракурора. Суд прызнаў Дарагакупца ды Ліхтаровіча вінаватымі, прызначыўшы ім пакараньне ў выглядзе двух год зьняволеньня ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам на тры гады. Таксама цягам трох год яны ня будуць мець права займаць пасады начальнікаў у органах унутраных справаў. Дарагакупец ды Ліхтаровіч мусяць таксама часткова кампэнсаваць палову выдаткаў пацярпелых на адваката, а таксама судовыя выдаткі – такім чынам, кожны мусіць сплаціць каля мільёна рублёў. А вось у пазове аб кампэнсацыі маральнай ды матэрыяльнай шкоды да Дарагакупца ды Ліхтаровіча пацярпелым было адмоўлена. Маральную шкоду пацярпелым будуць сплочваць не інспэктары, а гарадзкая ўправа ўнутраных справаў Менгарвыканкаму. Юры Пашкевіч, яго жонка і дачка атрымаюць па 6 мільёнаў рублёў, Алена Каўпакова 2 мільёны, Аляксей Берасьнеў ды Канстаньцін Белагубцаў па 1 мільёну. Прыгавор атрымае законную сілу праз дзесяць дзён, калі ня будзе абскарджаны. ПОЎНЫ МАТАРЫЯЛ ЧЫТАЙЦЕ НА САЙЦЕ Нашай Нівы Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |