СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Як на вашую думку, ці маюць грамадзяне магчымасць уплываць на прыняццё рашэнняў на мясцовым узроўні Рэклама
|
Беларусь і сьвет RSSНа Украіне выйдуць манеты з выявай Сцяпана БандэрыАбласная адміністрацыя Тэрнопаля (Украіна) выступіла з ініцыятывай стварэння манеты з выявай кіраўніка ОУН Сцяпана Бандэры. Пра гэта паведамляе украінскае інфармацыйнае агенцтва УНІАН. Пра гэтае паведаміў сёння на прэс-канфэрэнцыі старшыня Абласной дзяржаўнай адміністрацыі Юры Чыжмар. Ён распавёў што найверагодней за ўсё на манеце будзе адбіты помнік, які ўсталююць у Тэрнопалі з нагоды стагоддзя з дня нараджэння Сцяпана Бандэры. "Папярэднія перамовы з Нацбанкам сведчаць, што яны гатовыя прыцягнуць сродкі для вырабу такой манеты"- зазначыў ён - "я перакананы, што яна зьявіцца". У той жа час пакуль што намінал манеты невядомы. Трэ адзначыць, што ушанаванне памяці Бандэры адбываецца ня толькі ў Тэрнопльшчыне. Так ў Івана-Франкоўскай вобласці Украіны ініцыявалі сбор сродкаў на пабудову ў гэтым абласным цэнтры помнік правадыру ОУН. ДАВЕДКА: Сцяпан Андрэевіч Бандэра нарадзіўся 1 студзеня 1909 года. Яшчэ ў маладыя гады пачаў супрацоўнічаць з украінскімі падпольнымі арганізацыямі. У 1929 годзе афіцыйна ўсутпае ў Арганізацыю Украінскіх Нацыяналістаў (ОУН). З 1931 - сябра Краевой Экзекутівы ОУН на Заходне Украінскіх Землях (ЗУЗ), а 3 1932 - намеснік "Краевого Провідника". З 1940 займае кіруючыя пасады ў ОУН. З пачаткам нямецка-савецкай вайны украінскія нацыяналісты на чале з Бандэрам увайшлі ў Львоў разам з нямецкімі войскамі. Аднак ужо 30 чэрвеня Бандера і шэраг ягоных паплечнікаў былі арыштаваныя нямецкімі ўладамі за пробу адвяшчэння незалежнасці Украіны. Частка арыштаваных была расстраляна немцамі ў вядомым Баб'ім Яру (Кіеў). З 1942 года ОУН пераходзіць на цалкам падпольны рэжым работы. Ставараецца Украінская Паўстанцкая армія (УПА) - баявы адззел ОУН. Партызанскія атрады УПА вядуць баявыя дзеянні як з немцамі так і з савецкімі партызанамі. Пасля аднаўлення савецкай улады на Украіне й далучэння да СССР заходне-украінскіх земляў, якія да 1941 г. уваходзілі ў склад Аўстрыі, Венгрыі і Румыніі, ОУН распачынае партызанскую вайну супраць Савецкай улады. У той час Бандэра праджывае ў Заходняй Нямеччыне, адкуль працягвае кіраваць дзейнасцю УПА, атрымліваючы дапамогу ад брытанскіх спецслужбаў. Забіты ў Мюнхене у 1959 годзе, як устанавіў нямецкі Федэральны Канстытуцыйны Суд у Карлсруэ - па заданню КДБ, Багданам Сташынскім.
Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |