СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSСёння Савет міністраў вырашае лёс завода ЗАТ "Август-Бел"Пачалося паседжанне прэзідыўма Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. На ім, па-за іншымі пытаннямі разгледзіцца і пытанне мэтазгоднасці будаўніцтва завода па вырабу пестыцыдаў ЗАТ "Август-Бел". Акрамя сябраў прэзідыўма на паседжанне запрошаны прадстаўнікі НАН Беларусі і Расійскай фірмы "Август" і яе дачэрняй кампаніі "Август-Бел". Супраць гэтага будаўніцтва актыўна выказваюцца жыхары пасёлкаў Свіслач і Дружны, найбілжэйшых населеных пунктаў да плануемай пляцоўкі размяшчэння хімічнай вытворчасці. ЗАТ "Фірма Август" з'яўляецца буйнейшым расійскім вырабніком хімічных сродкаў абароны раслін. У 2007 годзе была зарэгістраваная яе дачэрняя кампанія ў Беларусі. Было абвешчана пра намер пабудовы завода па вырабу пестыцыдаў. Напачатку месцам будоўлі абраліся Маладэчанскі, Старадароскі раёны і СЭЗ Мінск. Аднак у першых двух месцах згоды на пабудову не далі дэпутаты райсаветаў, а супраць будаўніцтіва блізу Мінску выказалася Нацыянальная Акадэмія Навук. Была абраная пляцоўка блізу Мінскай ЦЭЦ-5 у Пухавіцкім раёне. Таксама у планах інвестара з'явіўся пункт пра утылізацыю і перапрацоўку пестыцыдаў з сыйшоўшым тэрмінам прыдатнасці, якіх паводле інфармацыі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, у Беларусі скапілася блізу 6 тысяч тон. Жыхары бліжэйшых населеных пунктаў і работнікі ЦЭЦ-5 актыўна выказваліся супраць такога суседзтва. Разгарнулася цэлая кампанія па супрацьдзеянню планам "Августа". У выніку будаўніцтва завода было часова прыпынена, прадстаўнікі фірмы-інвестара аштрафаваныя за незаконныя будаўнічыя работы, а рашэнне канчатковага пытання па мэтазгоднасці такога прадпрыемства ўзяў на сабе Савет Міністраў Беларусі. 3 красавіка абдылася сустрэча прадстаўнікоў міністэрстваў, НАН і інфестараў (ЗАТ "Август" і ЗАТ "Август-Бел") з насельніцтвам. На якой жыхары лішні раз падцвердзілі сваю рашучую нязгоду з планамі узвядзення хімічнай вытворчасці блізу іх паселішчаў. Аднак, па сустрэчы цэлы шэраг чыноўнікаў неаднаразова заяўлялі пра мэтазгоднасць завода менавіта блізу пасёлкаў Свіслач і Дружны. 9 красавіка прагучала інфармацыя пра прыход у Савет Міністраў калектыўнага ліста ад амаль ста чалавек з просьбай паскорыць будаўніцтва завода ЗАТ "Август-Бел". У адказ жыхарамі пасёлкаў Свіслач і Дружны былі сабраныя некалькі тысячаў подпісаў пад патрабаваннем улічыць іх нязгоду з планамі пабудовы завода па вырабу хімічных сродкаў абароны раслін. Учора, у першай палове дня гэтыя подпісы былі перададзеныя ў Саўмін. Прынятае па гэтаму пытанню рашэнне мусіць быць размешчана на сайце Савета Міністраў Беларусі. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |