СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSS"Газпром" падцвердзіў: таннай газы для Беларусі ня будеКошт на прыродную газу для Беларусі ў 2009 годзе перавысіць 200 даляраў за 1 тысячу кубаметраў, заявіў учора намеснік дзяржсакратара Саюза Беларусі і Рассіі Васілі Хрол. У "Газпроме" падцердзілі намер падняць кошты да такога ўзроўню. Расійская газаваня манаполія яшчэ ў 2006 годзе патрабавала ад Беларусі плаціць гэткуі кошт. Але тады А. Лукашэнка утрымаў "грашовыя разлікі" на меньшым узроўні, прадаўшы "Газпрому" палову акцый "Белтрансгазы", нагадвае "Коммерсант". Адзіным выйсцем у сёняшней сітуацыі можы быць толькі стварэнне канфедэрацыі Беларусі і Расіі, лічыць дзяржсакратар саюзнай дзяржавы Павал Барадзін. Адзін з мэнэджэраў "Газпрома" распавёў, што "белорусы регулярно раз в две недели ведут переговоры с целью заморозить цены на нынешнем уровне". Напрыканцы мінулага тыдня, падчас мінскага візіта расійскага прэм'ера Віктара Зубкова высветлілася, што "Газпром" дадаткова патрабуе ад беларускага ўраду адмяніць усе непадатковыя адлічэнні ў інавацыйны фонд Мінтопэнэрга (імі абкладаюцца па-за іншым усе нафтагазавыя кампаніі, у тым ліку і "Славнефть"). У сваю чаргу прэзідэнт Беларуст А. Лукашенка даў зразумець, што гатовы размяняць "газавыя праблемы" на палітычную падтрымку свайго курсу з боку Расіі. Гэта асабліва актуальна для беларускага прэзідэнта на фоне пагаршаючыхся стасункаў з усімі іншымі развітымі краінамі свету. У "Газпроме" ж лічаць, што падвышэнне коштаў да 200 даляраў непазбежна. І яго можна спыніць толькі ўваходжаннем Беларусі ў склад Расіі. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |