Жывы шчыт - даўняя практыка ДАІ?
У газету "Автобизнес" звярнуліся удзельнікі яшчэ некалькіх эпізодаў, калі супрацоўнікі ДАІ выкарыстоўвалі цывільныя аўто з пасажырамі ў якасці "жывога шчыта". Аказваецца,, удзельнікам падзей 2 сакавіка, можна сказаць, пашанцавала, калі параўноўваць з ахвярамі «жывога шчыта», зладжанага работнікамі ДАІ 7 кастрычніка 2007 году.
Так сама, як і ў выпадку на трасе Мінск — Мікашэвічы, гэта здарылася ў нядзелю ўвечары, каля 18 гадзін.
Тады зноў жа п’яны кіроўца, зноў жа пазбаўлены правоў, ляцеў на аўтамабілі Peugeot 605 па МКАД і каля «Бізнэс-цэнтру» ўрэзаўся ў аўтамабілі Таўрыя, Мitsubishi Carisma і DAF-95 з паўпрычэпам. У легкавіках, зноў жа, заставаліся людзі, і зноў жа — дзіцёнак.
Вось вытрымкі з расказаў пацярпелых удзельнікаў «жывога шчыта»:
1. Мitsubishi Carisma (кіроўца Яўген з жонкай і паўтарагадовым сынам):
Калі пад’ехалі да супрацоўнікаў ДАІ, адзін зь іх выбег насустрач руху майго аўтамабіля, практычна пад колы, з накіраваным у наш бок пісталетам. Я спыніўся, і, не паспеўшы ўсвядоміць, што да чаго, пачуў адно віскат тармазоў… Паспеў крыкнуць жонцы: «Трымай дзіцёнка!» Ад моцнага ўдару ззаду наш аўтамабіль уляцеў у фуру, якая стаяла наперадзе… «Хуткая» прыехала толькі праз 20-30 хвілін. У дзявятай бальніцы ў маёй жонкі вызначылі пералом ключыцы… Як аказалася пазьней, у яе ня толькі была зламаная ключыца з зрушэньнем, але і зрушылася 9-ая хрыбетка, зламаная верхняя чвэртка грудзіны, моцныя ўдары рэбраў.
2. Стас Аляксееў і Натальля Гатоўка ехалі ў аўтамабілі «Таўрыя»:
Стас:
— Мы стаялі ў першым шэрагу. Удар быў настолькі моцным, што наш аўмабіль папросту спляжыла. Усе наўкола здзівіліся, як мы яшчэ жывыя засталіся. Мы былі прышпіленыя, і нашыя сядзенні вырвала з корнем. Я апынуўся ў бальніцы, дзе праляжаў паўтара месяца… Дагэтуль хаджу з дапамогай мыліц.
Наталля:
— Я апрытомнела толькі на апэрацыйным стале ў бальніцы, калі мне зашывалі рот і нагу. Побач ляжаў Стас. Яму зашывалі разбітую галаву. Потым пачула, як доктар сказаў: «Глядзі, якая маладзенькая, але давядзецца рабіць апэрацыю на зубы», і зноў самлела. Паўтара месяца я ела праз трубачку.
Суд прызнаў кіроўцу Peugeot 605, Алега Наркевіча, вінаватым і прысудзіў яго да трох гадоў абмежаваньня волі з накіраваньнем на «хімію» ды пазбавіў яго права кіраваць транспартнымі сродкамі 5 гадоў.
Больш падрабязна на гэтую тэму чытайце:
Автобізнес-дэйлі: "Живой щит": практика по умолчанию.
Аўтамабілісты пратэстуюць супраць свавольства ДАІ
Мінскія аўтааматары праводзяць акцыю «Жывы шчыт»