СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSСтаршыню "сыходяць" - Савет супрацьУ святочыня дні Свіслацкі пасялковы Савет дэпутатаў заваяваў у кіраўніцтва райвыканкаму славу "неблаганадзейнага". Прычынай стала нязгода дэпутатаў з настойлівым жаданнём раённых чыноўнікаў замяніцьстаршыню савета і выканкаму. Так, з ініцыятывы РВК, з 18 снежня па 11 студзеня двойчы склікаліся пазачарговыя сесіі пасялковага савета. У абодвух выпадках ў парадак дня выносілася адзінае пытанне - пераабранне старшыні Савета. І абодва разы дэпутаты не прадэманстравалі "лаяльнасці" - прагаласавалі супраць. Кошт пытання - фактычны кантроль як за мясцовым самакіраваннем так і за орагнамі улады. Справа ў тым, што малыя населеныя пункты - адзіныя рэшткі сістэмы выбарнага самакіравання й кіравання. Паводле дзейнага заканадаўства, у пасёлках і гарадох раённага падпарадкавання старшыня Савета адначасова з'яўляецца і старшынём выканкаму. Такім чынам кіраўнік выканаўчай улады, хоць апасярэдавана (праз дэпутатаў), але абіраецца жыхарамі. Не дэпутат не можа стаць кіраўніком пасялковага выканкаму. А ў райцэнтрах кіраўніцтва ўжо прызначаюць згары. І кіарўнікамі выканкамаў часцяком становяцца людзі, якія ніякім чынам не павязаныя з месцам працы. Аднак, паводле нашай інфармацыі, Аляксандар Кацэня верагодна, пакіне сваю пасаду "па ўласным жаданні". Пасля другой неўдалай спробы зняць яго праз галасаванне савета спадару Кацэні "зрабілі прапанову яд якой цяжка дамовіцца". Пакуль старшыня Савета ў адпачынку і юрыдычна ён на сваёй пасадзе. Аднак праз 3 тыдні жыхары магчыма даведаюцца імя новага кіраўніка пасёлка. Свіслацкія ўлады ўжо даўна мулілі вочы райвыканкаму. У тым ліку і спробамі самастойнага прыняцця рашэнняў і адсутнасцю "прапаганды карысці хімзавода" сярод насельніцтва. У выніку Пухавіцкі РВК сярод іншага, паставіў у віну пасялковаму выканкаму неналежнае ўтрыманне інфраструктуры (стан дарогаў, тратуараў і асвятлення, разнгалінаванасць сферы паслуг і г.д.). Пікантнасць сітуацыі ў тым што на гэтыя мэты апошнія гады не выдзяляліся сродкі... самім Пухавіцкім РВК. Усяго Свіслацкага бюджэта хапала на ўтрыманне будынку Савета да выплату заробкаў работнікам. Астатнія даходы пасёлкаў Свіслач і Дружны раён "забіраў сабе". А гэта больш за траціну ўсяго раённага бюджэта.
Беларусь і сьвет
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |