СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSІ ўсё ж такі яго кладуць (+фота)На жаль, жаданне адрапартаваць перамагло здаровы сэнс у галаве раённых чыноўнікаў. Асфальтаванне цэнтральнай плошчы ў Свіслачы йдзе нягледзячы на халады. Як паведамляў наш партал, у вінку выказвання заўвагаў з боку камісіі дзяржкантроля й супрацоўніка адміністрацыі прэзідэнта, Пухавіцкі РВК выдзяліў грошы на рамонт цэнтральнай плошчы ў пасёлку Свіслач. Аднак на пэўны час работы былі замарожаны з прычыны пошуко новага падрадчыка. А пасля - з-за пагаршэння надвор'я (выпаў снег). І вось ужо некалькі дзён як на плошчы працуе тэхніка. Асфальтавае пакрыццё кладуць нягледзячы на халоднае й вільготнае надвор'е. З сумам можна канстатаваць адно - раённыя чыноўнікі ў сваёй празе выслужыцца й адрапартаваць закопваюць досыць буйныя сумы грошай у зямлю. Бо й дурню зразумела, што у дождж і пры тэмпературы каля 0 новы асфаль не кладуць. Але, логіка ў дзеяннях супрацоўнікаў РВК таксама ёсць. Яны адзначаць "плошчы ўпарадкаваных дарог" у сваёй гадавой справаздачы. Магчыма, атырмаюць прэміі. І да сакавіцкай праверкі асфальт мае пратрымацца. А што буде пасля - мала каго цікавіць. Галоўнае - на паперы будзе "ўсё ў ажуры".
Беларусь і сьвет
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |