СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSПажарнік "пагарэў" на бракан'ерствеКіраўнік Рудзенскага аддзялення МНС можа неўзабаве памяняць свой кабінет на турэмную камеру. Прычына - празмернае захапленне рыбалкай з прымяненнем электравуды. Паводле паведамлення Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага й расліннага свету, у суботу, 6 снежня у 4-15 раніцы на дарозе Чэрвень-Мар'іна Горка спецпадраздзіленне УУС Мінаблвыканкама "Гарпун" затрымала аўтамабіль у якім ехаў начальнік Рудзенскага аддзялення МНС разам са сваім сябрам. Пры аглядзе аўтамабіля у багажніку былі знойдзены:
На месца затрымання былі выкліканы супрацоўнікі Асімовіцкай міжрайінспекцыі па ахове навакольнага асяроддзя а таксама следча-аператыўная група Пухавіцкага РАЎС. У выніку было ўстаноўлена, што "рыбакі" атырмалі свой ўлоў праз выкарыстанне "электравуды". А яна з'яўляецца забароненай для рыбалоўства прыладай. Паводле ацэнак супрацоўнікаў дзяржінспекцыі прыродным рэсурсам была нанесена шкода ў асоба буйных памерах (380 базавых велічыняў). І на падставе гэтага у Пухавіцкі РАЎС быў накіраваны запыт на ўзбуджэнне крымінальнай справы па артыкулу 281 чатка 4 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У разе калі "рыбакі" будуць прызнаны вінаватымі іх чакае да 6 год пазбаўлення волі. А калі будзе даказана што супрацоўнік МНС выкарыстаў службовае палажэнне, то ён у дадатак будзе пазбаўлены займаць сваю апсаду цягам пэўнай колькасці год.
Даведка: Статья 281. УК РБ "Незаконная добыча рыбы или других водных животных"
Беларусь і сьвет
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |