СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSПлошчу велена дарабіць нягледзячы на снегАктыўныя пратэсты жыхароў супраць пабудовы завода ЗАТ "Август-бел" не маглі не прыцягнуць увагі чыноўнікаў да пасёлка. Як вынік - падчас галасавання на выбарах дэуптатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу ў Свіслачы й Дружным гасцявала дэлегацыя з прадстаўніком аблвыканкаму, райвыканкаму і адміністрацыі прэзідэнта. Менавіта апошнія былі ўражаныя станам праезжай часткі на плошчы ў Свіслачы. Было дадзена "вуснае распараджэнне" прывесці ўсё ў нармальны выгляд. І як у казцы ў Пухавіцкага РВК упершыню за апошнія 10 год з'явіліся грошы і на Свіслач. За месяц (!!!!) быў распрацаваны план добраўпарадкавання, выдзелены грошы і пачаліся работы. Раённыя чыноўнікі хутка адрапартавалі ўгару пра свае поспехі ў галіне добраўпарадкавання тэрыторый. Аднак здарылася нечанасць - падчас праверкі дзяржкантроля была звернутая ўвага на "кепскую" якасць працы падрадчыкаў (якіх прывез той жа РВК). У выніку работы па пакладке слоя асвальта й канчатковаму "размежаванню пешаходных зон" плошчы былі прыпыненыя. На сёння вядзецца пошук новых працоўных рук, якія могуць давесці пачатае да завяршэння. Але ёсць адна праблема - зіма. А ўвесну мае прыехаць новая праверка. І, паводле нашай інфармацыі, некаторыя чыноўнікі раённага выканаўчага камітэта выступаюць за завяршэнне работ "любой цаной" да сакавіка месяца. Мусіць не варта доўга тлумачыць колькі праляжыць асфальт, пакладзены на снег. Таму застаецца спадзявацца што здаровы сэнс пераможа і ў выбары паміж нежаданнем адказваць на пытанні вышэйстаячага начальства і неабходнасцю рабіць работы якасна пераможа апошняе. У адваротным выпадку Пухавіцкі РВК у прамым сэнсе зарые ў зямлю каля сотні мільёнаў рублёў. А гэта, між іншым, нашыя з вамі грошы, сплочаныя ў выглядзе падаткаў. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |