СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSАпошняе папярэджаннеКУП “Жылкампаслугі Свіслач” недаплацілі за камунальныя паслугі каля 200 млн. рублёў. Камунальшчыкі вырашылі ўдзейнічаць на неплацельшчыкаў праз СМІ – апуьлікавалі спіс “злосных даўжнікоў” на якіх прыходзіцца каля 50% сумы запазычанасці – 95,6 мільёнаў рублёў. У газеце “Пухавіцкія навіны” пад аўтарствам спецыялістаў арганізацыі выйшаў адмысловы арыткул, прысвечаны праблеме разлікаў за “камуналку”. Супрацоўнікі “Жылкампаслугаў” пастараліся апісаць магчымыя сканкцыі, якія могуць быць прымененыя да даўжнікоў. Сярод іх, акрамя папярэджанняў прысутнічае частковая адмова ад аказання паслугаў. Напрыклад, адключэнне водазабеспячэння, адмова ў правядзенні іншых відаў работ (пры ўмове што вынікі неаказання паслугаў не будуць уплываць на іншых жыхароў дома). У арыткуле скарысталі таксама адносна новы від уплыву – указалі прозвішчы ТОП-20 неплацельшчыкаў. Логіка аўтараў - юрыстконсульта прадпрыемства В. Барысевіч і спецыяліста В. Цішчанка, магчыма палягае ў тым, каб праз такое “праслаўленне” даўжнікоў прымусіць апошніх пачаць сплаты хаця б асноўнай сумы доўга. Падобныя акцыі КУП “Жылкампаслугі Свіслач” у масштабах Дружнага й Свіслачы давалі плён: бадай усе жыхары прыкладна раз на квартал бачылі аб’явы камунальшчыкаў са спісамі жыхароў, якія не аплацілі “жыроўкі”. І значная частка людзей лічыла за лепшае заплаціць чымсці быць праслаўленымі такім чынам ў наступны раз. Пры гэтым варта зазначыць, што беспадстаўная адмова ў аплаце камунальных паслугаў дае права КУП “Жылкампаслугі Свіслач” звернуцца ў суд. І вынікам разгляду справы можа быць высяленне даўжнікоў у меньшае па плошчы памяшкаенне з продажам праз аукцыён вызваліўшайся кватэры. Таму, магчыма, другім аргумантам на карысць друкавання прозвішчаў можа быць “маральная падрыхтоўка” раённага суда да маючых паступіць іскаў з патрабаваннем спагнання доўга й пені на карысць камунальшчыкаў. Тым болей, што ў сталіцы такая практыка пачала прымяняцца – апошнім часам сваіх кватэраў пазбавіліся 18 сямей – “неплацельшчыкаў”. Наш партал неаднаразова звяртаўся да тэмы якасці аказання камунальных паслугаў на тэрыторыі Свіслацкага пассавета. І часцяком, гэтыя арыткулы насілі крытычна характар. Аднак пытанне паляпшэння якасці абслугоўвання гэта й пытанне паступлення сродкаў на рахунак камунальшчыкаў. Таму з мэтаю своеасаблівай падтрымкі КУП “Жылкампаслугі Сівслач” перадрукоўваем спіс даўжнікоў:
Беларусь і сьвет
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |