СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSДзіцячая злачыннасць. Праблему заўважылі. Пытанне за мераміШкольнікі дружненсай школы на другім месцы па колькасці здзейсненых злачынстваў у Пухавіцкім раёне. з 61 крымінальнага злачынства здзейсненых моладдзю за 9 месяцаў 2008 года ў 6-і бралі ўдзел дружненскія школьнікі. Па гэтаму сумнаму паказчыку іх абагналі толькі навучэнцы 111-га ПТВ. На жаль падаўшы гэтыя дадзеныя, РАУС і выканскам у якасці мераў прафілактыкі называюць "улік непаўнашадовых з праблемных сем'яў" і "працу з бацькамі". Такія метады выкарыстоўвалі за часамі СССР калі цяперашнія "кіраўнікі" самі былі падлеткамі. І ўж каму як не ім варта ведаць, што "улікі" і "кантролі" добры выглядаюць на паперы і неэфектыўныя ў рэальным жыцці. Замест таго каб шукаць й выкараняць першапрычыну праблем, работнікі РАУС займаюцца "статыстычный фіксацыяй" і працай "на справаздачу". Аднак справа не толькі й не столькі ў міліцыі. Прафілактыка правапарушэнняў сярод моладзі гэта добрая мясцовая моладзевая палітыка. І тут трэба думаць чыноўнікам. Калі моладзі ёсць дзе бяспечна й цікава правесці час - зніжаецца колькасць правапарушэнняў. Такая заканамернасць не новая. Правіла працуе бадай усюды. Пытанне - што прапанаваць маладым людзям. І тут у поўнай меры выяўляецца "творчы геній" раённых чыноўнікаў. Як вядома, Свіслач і Дружны хоць і маюць статус пасёлкаў, аднак фактычна (па стурктуры насельніцтва, адукацыі даходах да і проста па стылю жыцця) з'яўляюцца міні-гарадамі. Адпаведна і палітыка што да гэтай тэрыторыі мусіць мець свае асаблівасці. На жаль гэтага не разумеюць чыноўнікі Пухавіцкага РВК. Максімум што могуць прапанаваць у РВК (альбо на што даюць згоду ў разе ініцыятывы ад прадпрымальнікаў) - гэта арганізацыя дыскатэк і штоквартальных "Святаў БРСМ". Астатні час, на думку супрацоўнікаў аддзела моладзі РВК мясцовыя падлеткі мусяць быць занятыя на агародах і палявых работах. У выніку, маладому чалавеку векам ад 14 да 18 папросту няма куды нават схадзіць з каханай дзеучынай. Такая сітуацыя проста штурхае людзей на "тусоўкі на вуліцы" і пошук забаваў самастойна. А такое жаданне, памножанае на наяўнасць грошай (людзі ў Свіслачы й Дружным зарабляюць у разы болей чым у суседніх калгасах і, магчыма, чым у райцэнтры) і становіцца прычынай стварэння п'яных кампаній, з'яўлення наркотыкаў, боек і рабаўніцтваў з удзелам моладзі. Дастаткова прыгадаць сітуацыю калі практычна на ганку Дружненскай школы быў арганізавананы гандаль "травкой". Раённая міліцыя старалася не заўважаць праблему па простай прычыне "якія наркотыкі могуць быць у пасёлку. Дружны ж не горад..." Меры былі прыняты пасля таго як самі бацькі "правялі прафілактычную бяседу" з наркадылерамі й пачалі пагражаць самасудам. А каб праілюстраваць сітуацыю з адпачынкам, звернемся хаця б да "дыскатэчнага бізнэсу". На фактычна горад з агульным насельніцтвам 12 тысяч чалавек няма ніводнага начнога клуба. Дыскатэкі, папраўдзе, раз-пораз праходзяць. У Свіслачы мы маем адзінае кафэ - "Дионис" за якім замацавалася слава "зусім не гламурнага" характару. На дыскатэкі па выхадных збіраецца шмат моладзі, але гэта відовішча не адпавядае тэрміну АДПАЧЫНАК. Фактычна збіраецца, даруйце за выраз, натоўп не зусім цвярозых падлеткаў, якім болей, вядома, няма куды пайсці. Ёсць яшчэ прапанова ад Свіслацкага ДК, але яе амаль ніхто не наведвае. У Дружным ёсць праватнае кафэ Купалінка. тут можна гаварыць пра нейкую якасць паслугі, але усё ж не Рыа-де-Жанейра.. ну і Сасновы бор, які належыць ТЭЦ-5. Але пра апошняе лепей не пісаць нааугл, каб нікога не пакрыўдзіць. Таму ня дзіва, што вельмі папулярнымі сярод моладзі сталі паездкі у Мінскія клубы. Гэта бадай адзіная альтэрнатыва суму й п'янству пад пад'езлам, якія фактычна прапанаваныя "моладзевай палітыкай" Пухавіцкага РВК. Таму каб не змагацца з наступствамі Пухавіцкім чыноўнікам, магчыма, варта ўзяць на ўзбраенне старое правіла "не можаш зрабіць сам - не замінай іншым". І замест перашкодаў - рэальна дапамагчы стварэнню "бізнэса адпачынку" у Свіслачы й Дружным. А гэта, паміж іншым, і рэальныя грошы ў мясцовы бюджэт, якія пакуль пакідаюцца ў сталіцы.
Д.Б. Свіслач Беларусь і сьвет
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |