СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSРамонт цэнтральнай плошчы ў Свіслачы: што будзе й за чые грошы?Больш як тыдзень цягнецца рамонт цэнтральнай плошчы ў Свіслачы. У адрозненні ад мінулых гадоў, аб'ёмы паражаюць. Работнікі кажуць пра поўную рэканструкцыю. І планы сапраўды досыць вялікія. Як ўдалося высветліць нашым карэспандэнтам асфальт на плошчы будзе заменены на плітку, маюць быць рэканструяваныя пешаходныя дарожкі, фасады дамоў. Натуральна, будзе перароблены і з'езд на плошчу, які колькі ўжо год выклікаў у кіроўцаў аўто малацэнзурныя водгукі. На сёння па ўсёй тэрыторыі йдзе дэмантаж сторога пакрыцця й падрахтоўка да работ па ўкладанню пліткі.
Пачалі рабіць й будынак банку з былой "рыбна-малочнай" крамай. Прынамсі мае быць абноўлены фасад і абсталяваныя новыя сходы.
Улічваючы пару года, узнікае натуральнае пытаньне: чаму цяпер і за чые грошы? У якасці адказу, магчыма, можа паслужыць той факт, што у сярэдзіне кастрычніка Камітэт дзяржаўнага кантролю праводзіў комплексную праверку стану эканамічна-сацыяльнага развіцця пасёлка. Правяралі як асобныя арганізацыі так і стан інфраструктуры. У выніку праверкі сярод іншага, было ўказана на "недастатковыя тэмпы" удасканалення менавіта інфраструктуры пасёлка. У выніку адразу па ад'ездзе правяраючых, пачаліся работы. Што да грошай, то адной з крыніцаў сталі сродкі, выручаныя з чарговага аўкцыёна па продажы нерухомасці. Часткова у фінансаванні маюць паўдзельнічаць раённыя ўлады. Апошняе, канешне, пры ўмове, натуральна, што Пухавіцкі РВК як зазвычай не "забудзе" пра існаванне патрэбы фінансавання нейкіх работ па-за Мар'інай Горкай. Трэцім бокам, які будзе фінансаваць работы, нашыя крыніцы назвалі прадпрымальнікаў Свіслачы. Адак дадзеная інфармацыя яшчэ патрабуе праверкі. І ў разе падцвержання мы пастараемся паведаміць чытачам выніковыя сумы фінансавання й % паступлення сродкаў ад усіх бакоў, якія фінансава ўдзельнічаюць у рэканструкцыі плошчы.
Здымкі: Д.Б. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |