СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSУкладайце грошы ў гаражы. 100% гадавыхСёння у Мінску адбываецца аўкцыён па продажу гаража ў пас. Свіслач. Арганізатар - мінаблмаёмасць сумесна са Свіслацкім пасялковым выканкамам. Па стартавым кошце можна сцвярджаць што нават паводле дзяржаўнай ацэнкі кошты гаражоў у нашым пасёлку за год падскачылі ўдвая. Гараж, які выстаўлены на таргі знаходзіцца ў ГСК "Свіслач". Ён быў "звернуты ў даход дзяржавы" сёлета ўвесну. Ягоны стан - цалкам прыдатны да выкарыстання. Але ціква не гэтае - цікавы стартавы кошт, які складае 4 688 000 рублёў. У далярах гэта каля 300. А яшчэ год таму гаражы ў нашым пасёлку прадаваліся у залежнасці ад стану й зручнасці размяшчэння ад 700 да 1200 даляраў. Такім чынам рост кошту на "дом для аўто" за адзін каляндарны год склаў 100%. Да параўнання - кошты кватэр у Дружным і Свіслачы вараслі за гэты перыяд усяго толькі на 65-80% (у залежнасці ад метражу і стану). А ўлічваючы, што праблема з паркоўкамі ў нас найвастрэйшая, то чакаць падзення "абвала гаражнага рынку" не выпадае. З іншага боку гэта й дадатковы пункт для разгляда тым жа дэпутатам альбо групе якая займаецца распрацоўкай канцэпцыі развіцця. Пабудова гаражнага кааператыва альбо паркінга можа істотна ўзбагаціць мясцовы бюджэт. А для звычайных жыхароў можна сфармуляваць прыкладна такі лёзунг "Укладайце грошы ў гаражы 100% гадавых гарантавана". Беларусь і сьвет
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |