СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSГрамадская актывістка супраць раённых уладаў.Заўтра, 10 верасня ў 11.20 пачнецца разгляд скаргі жыхаркі пасёлка Дружны спадарыні Анастасіі Рысявец на неправамерныя дзеянні (і бяздзеянне) чыноўнікаў Пухавіцкага райвыканкаму. Грамадская актывістка абвінавачвае чыноўнікаў у ігнараванні нормаў беларускага заканадаўства ў галіне працы з насельніцтвам а таксама у парушэнні Орхускай канвенцыі пра доступ да экалагічна значнай інфармацыі. Заяўнік скаргі, Анастасія Рысявец звяртае ўвагу Суда на пурушэнне не толькі Охрускай канвенцы. На яе думку былі парушаныя нормы ч. 2 арт. 59 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і артыкулаў. 3, 9, 19 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб інфармацыі». «Мы надзвычай расчараваныя тым, як мясцовай уладай былі паарганізаваныя грамадзкія слуханні. Нягледзячы на тое, што на ўсіх сходах мясцовыя жыхары выступалі супраць будаўніцтва завода, нашая думка не была ўлічана. Болей за тое, нам не былі прадастаўлены пратаколы саміх сходаў...», - заявіла ісціца - «Дзесьці ў глябіні душы ёсьць спадзеў што ўсё скончыцца рашэннем Пухавіцкага суда. Я настроена на перамогу й маю намер ісці да канца. Тое што мая скарга ўжо прынятая да разгляду ўжо ёсьць добрым знакам». Прешакрыніца інфармацыі (і поўны тэкст паведамлення) даступныя на: сайце грамадзкай кампаніі па супрацьдзеянню пабудове завода ЗАТ "Август-бел" Беларусь і сьвет
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |