СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSУ Дружным магчыма будуць выбіраць і дэпутатаў райсавета.Выбарчы марафон працягваецца. Кандыдатам у дэпутаты быў зарэгістраваны актывіст БСДП С. Салдаценка. Аднак ў пасёлку Дружны, магчыма адбудуцца выбары і ў раённы савет дэпутатаў. Нягледзячы на тое, што Сяргей Салдаценка здаў у выбарчую камісію 1004 подпіса (на 4 болей за мінімум) і на тое, што 9 подпісаў "выклікалі сумнеў пыр правядзенні праверкі", ён быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў НС Беларусі. Аднак учора стала вядома што ў пасёлку Дружны магчыма адбудуцца выбары й дэпутата Пухавіцкага раённа савета па Дружненскай акрузе № 24. Менавіта такая магчымасць з'явілася ў раённага савета. Уся справа ў тым, што на 28 верасня прызначаны й давыбары дэпутатаў мясцовых саветаў. Абіраць будуць па акругах, дзе не адбыліся выбары альбо дзе з тй ці іншай прычыны дэуптат перастаў выконваць свае абавязкі. Дэпутатам 24-й акругі пакуль з'яўляецца былы кіраўнік КУП "Жылкампаслугі Свіслач" сп. Раменчык Міхаіл Фёдаравіч. Але Міхаіл Фёдаравіч ўжо амаль год як знаходзіцца ў следчым ізалятары (супраць яго ўзбуджана крымінальная справа). Такім чынам райсавет мае магчымасць пазбавіць сп. Раменчыка дэупатцкіх паўнамоцтваў (па прычыне фактычнага невыканання дэпутацкіх абавязкаў) і прызначыць давыбары. На "роздум" раённыя дэпутаты маюць яшчэ 5 дзён. У разе прыняцця рашэння пра давыбары жыхары Дружнага здолеюць вылучыць і абраць "свайго" дэпутата. Аднак выклікае сумнеў тое, што раённыя ўлады адважацца на такое рашэнне. Бо надаўшы рэгістрацыю сп. Салдаценку яны ўяўляюць, што за кошт "антыаўгустаўскай" рыторыкі ён здолее забяспечыць сабе падтрымку выбаршчыкаў Дружнага, Рудзенска й Свіслачы. Але гэта толькі 10% ад акругі. І няма гарантыі што актывіст сацыял-дэмакратычнай партыі зможа пераканаць жыхароў іншых населеных пунктаў у сваёй карыснасці на пасадзе дэпутата Палаты прадстаўнікоў. А з мясцовым дэпутатам сітуацыя іншая. Калі ў дружным абвесціць давыьары ў райсавет, то можна з вялікай долей верагодансці прагназаваць 2 рэчы: выбары адбудуцца з вялікай яўкай дэпутатам райсавета стане прадстаўнік ініцыятыўнай групы па супраьдзеянню пабудове хімзавода Ці рашацца Пухавіцкія чыноўнікі на варыянт фактычнага допуску ў райсавет "пратэстанта супраць завода" пакажуць бліжэйшыя дні. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |