СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSЗарэгістраваныя першыя кандыдаты ў дэпутаты. У Сяргея Салдаценкі з Дружнага вялікія шанцы на атрыманне пасведчанняСёння удзень пачалі выдавацца першыя пасведчанні аб рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты асобаў якія вылучаліся шляхам збора подпісаў. З "альтэрнатыўных" вылучэнцаў прынамсі трое на гэты час маюць магчыамасць распачынаць агітацыйную кампанію. Вялікія шанцы на рэгістрацыю кандыдатам мае й Сяргей Іванавіч Салдаценка з Дружнага. Як паведаміў нам адзін з сябраў тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, нягледзячы на досыць грунтоўную праверку подпісаў, якія былі сабраныя за спадара Салдаценку адсотак "адбракоўкі" быў вельмі малым. "Прыйшло ўказанне праверыць не меней за 30% подпісаў і адбракаваць як мага болей лістоў. Аднак калі пачалі званіць й правяраць сутыкнуліся з сітуацыяй што людзі рэальна ведаюць за каго падпісаліся й падтрымліваюць Салдаценку. Былі нават выбаршчыкі, якія ў даволі рэзкай форме засведчвалі падтрымку гэтаму грамадзяніну. Асабліва шмат было такіх у Дружным." - паведаміў нашаму карэспандэнту субяседнік з выбаркаму. У той жа час, паводле нашай інфармацыі аб'ём праверкі сапраўднасці подпісаў пададзеных за вылучэнне канкурэнткі сп. Салдаценкі Дзікавіцкай Алены Міхайлаўны склаў аж цэлых 4%. І можна загадзя сцвярджаць, што Алена Міхайлаўна без аніякіх праблем будзе зарэгістравана кандыдатам у дэпутаты ПП НС Рэспублікі Беларусь па Пухавіцкай выбарчай акрузе №73. Што да Сяргея Іванавіча, то колькасць асобаў, якія заявілі што не падпісваліся за яго на сёняшнюю раніцу склала 9 чалавек. Гэтага недастаткова каб адмовіць сп. Салдаценку ў рэгістрацыі. Аднак у камісіяў застаецца варыянт "адбракоўкі падпісных лістоў" на падставе іншых прычынаў (неразборліва запоўненыя, подпіс і звесткі пра грамадзяніна зроблены рознымі асадкамі і г.д.). Ці будзе прынятае рашэнне задзейнічаць такі варыянт стане вядома ўжо праз некалькі гадзінаў. Прынамсі ў выбаркама застаецца меней сутак. Даведка: Салдаценка Сяргей Іванавіч, 1959 г.н. Працуе электрыкам ў ЗАТ "Прамэнэргамаш". Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада". Пражывае ў пасёлку Дружны. Адзін з удзельнікаў пратэстаў супраць пабудовы завода ЗАТ "Август-бел". Беларусь і сьвет
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |