СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSВЫБАРЫ: Пухавіцкі раён на "асаблівым кантролі"Завяршыўся этап збора подпісаў за вылучэнне грамадзянаў у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Беларусі. Сёння выбаркамы прыступаюць да праверкі дадзеных. Досыць вялікая частка вылучэнцаў, на думку некаторых экспертаў, не будзе зарэгістравана кандыдатамі па прычыне знойдзеных памылак у дакумантах ці падпісных лістах. Аднак нашыя раённыя ўлады здолелі паставіць совеасаблівы "антырэкорд" нават да моманту праверкі. Пухавіцкі раён - уваходзіць у пяцёрку "лідараў" па колькасці незарэгістраваных ініцыятыўных груп грамадзянаў па зборам подпісаў за вылучэнне. Гэта азначае што раённыя ўлады не далі некаторым грамадзянаў нават у спробе стаць кандыдатамі ў дэпутаты. Тым самым аблегчылі сабе работу па "адбракоўцы" подпісаў. Паказальна й тое, што з 3-х асобаў каму адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп, двое былі заўважаны альбо у пратэстных мерапрыемствах альбо ў кантактах з прадстаўнікамі апаментаў існуючага ладу. А гэта ў белдарускіх рэаліях адразу накладае на асобу клеймо "нячэснага". Так, з мэтай забеспячэння "чэснага" удзелу, да збора подпісаў па вулучэнню кандыдатамі ў дэуптаты па Пухавіцкай выбарчай акрузе не дапушчаны Актывістка пратэстаў супарць пабудовы завода ЗАТ "Август-Бел" сп-ня Таццяна Рысявец Старшыня Пухавіцкай раённай арганізацыі абароны правоў спажыўцоў сп. Васіль Валасюк Застаеца спадзявацца што будуць зарэгістраваныя хаця б вылучэнцы ад палітычных партый. Іначай нам будзе прадастаўлены выбар паміж "чэсным" і "чэснейшым". Як ў той показцы: Паставіў Бог перад Адамам Еву і сказаў: "Выбірай, Адаме, сабе жонку".
Беларусь і сьвет
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |