СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSS"Чарніла" - стратэгічны прадукт. Асабліва для Пухавіцкага РВК.Сёння ў Беларусі выпускаецца больш за 2 тысячы найменняў пладова-ягаднага віна. Кошт за бутэльку вагаецца ад 2,5 да 4,5 тысяч рублёў. А сабекошт напоя, празванага ў народзе "чраніламі" складае блізу 300 рублёў. Таму ня дзіва што пладова-ягадныя напоі выпускаюцца практычна у кожным населеным пункце з колькасцю жыхароў болей за 10 тысяч чалавек. І багата дзе такія "вінаробні" стаюць сапраўднымі градаствараючымі прадпрымествамі. Агульная статыстыка па аб'ёмах выпуску на жаль недаступна й прыраўноўваецца да дзяржаўнай таямніцы. Аднак спецыялісты ацэнваюць іх у 23-25% сумарнага аб'ёма рынку алкагольнай і слабаалкагольнай прадукцыі (пачынаючы ад піва і сканчваючы гарэлкай). Для параўнання, агульны аб'ём паставак у продаж вінаградных він вагаецца у межах 10-15% ці практычна ў 2 разы меньшы. І аб'емы выпуска напояў, спажыўцамі якіх, досыць часта з'яўляюцца мона п'ючыя людзі альбо асобы з розным узроўнем развіцця алкагалізму ўзрастая штогод не меней чым на 10-12% (паводле афіцыйнай статыстыкі). Да і ўкамах заўсёды можна пазнаць кантынгент які замест назвы кажа "дайце мне маленькую (вялікую) альбо цвёрда памятае толькі кошт "сацыяльна-значнага" прадукта. На месцах сітуацыя пачынае выглядаць наагул анекдатычна. Да прыкладу, дырэктар талачынскага кансервавага завода Анатоль Анюхоўскі, даючы інтэрвью для Еўрарадыё для Беларусі, дагаварыўся да таго, што пладова ягадныя віны больш карысныя за 100% сокі, якія даюць дзецям. А мясцовыя чыноўнікі з радасцю запісваюць у свае дасягненні па эканамічным развіцці падкантрольных тэрыторый вынікі фактычна спайвання мясцовага насельніцтва. Пры гэтым у справе прасоўвання "мясцовых вінаў" не цураецца нічым. У якасці прыклада можна прывесці гісторыю 2006 г. звязаную з адкрыццём у пасёлку Свіслач "фірмовай крамы" Пухавіцкага камбіната харчовых прадуктаў. Крама з цудоўным афармленнем была адчыненая у самым цэнтры пасёлка Свіслач. Якраз поруч з дарожкай па якой дзеці з вуліцы Партызанская йдуць да школы.
Паводле разлікаў чыноўнікаў мар'інагорскага РВК такі аб'ект гандлдю носіць "стратэгічны" характар. Прынамсі аб гэтым было заяўлена прадстаўнікам Свіслацкага выканкама якія паспрабавалі выказаць сваю нязгоду з магчымасцю працы гандлёвай кропкі. Каб зразумець прычыну канфлікта чыноўнікаў дастаткова зазірнуць унутар і паглядзець асартымент:
Падазраючы, што асартымент крамаў мусіць быць крыху большым, наш карэспандэнт звярнуў увагу на "куток інфармацыі". І такі знайшоў мінімальны асартыментны пералік тавараў.
З аднаго боку ў "перечне товаров, которые в обязательном порядке должны быть в продаже" аж цэлых 17 найменняў. А з другора у графе колькасць не напісана нічога. Пры гэтым дакумант заверады гербавай пячаткай Пухавіцкага Райвыканкама. Фактычна атрымліваецца, што паводле гэтага дакуманта крама можа працаваць і лічыцца прадуктовай (і адпаведна мець ільготы як аб'ект гандлю прадуктамі ў малым населеным пункце) нават не маючы НІЧОГА на прылаўках. А гэта ўжо можа быць цудоўным прыкрыццём для самага рознага аптовага гадлю і для фактычнага "сыхода ад падаткаў". У праваахоўных органах на падствае такіх дакумантаў узбуджаюць крымінальныя справы не меней чым па 4-х артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Мы пастараліся разабраць подпіс чыноўніка на дакуманце. Дадзены "шэдэўр" зацверджаны аж цэлым намеснікам старшыні Пухавіцкага РВК Кірыленка М.І. Дык можа гэты чыноўнік ужо пакараны? Не, на афіцыйным сайце нашага райвыканкама гаворыцца што Кірыленка Марыя Іосіфаўна і дасюль выконвае абавязкі намесніка старшыні выканкама па эканамічных пытаннях. Між іншым, менавіта Марыя Іосіфаўна на з'яўляецца аўтарам тэзіса пра незаменнасць і выключную важнасць для эканомікі рэгіёна сумнавядомага прадпрыметсва ЗАТ "Август-Бел". Даведка: Кірыленка Марыя Іосіфаўна (іфармацыя й фота ўзяты з афіцыйнага сайта Пухавіцкага РВК)
Беларусь і сьвет
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |