СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSРудзенская бальніца зачыняецца. На яе месцы будзе хоспіс.Праяснілася сітуацыя з "рамонтам" Рудзенскай бальніцы. Яна дажывае свае апошнія дні. Пасля рэканструкцыі ў гэтым будынку плануюць адкрыць хоспіс. А пацыентаў будуць прымаць Свіслацкая й Мар'інагорская бальніцы. Яшчэ ўвесну было абвешчана пра магчымае закрыццё Рудзенскай бальніцы. Пры гэтым медперсаналу ніякай інфармацыі што да далейшых перспектыў працы не было прадастаўлена. У райаддзеле аховы здароў'я проста абвесцілі што будынак "становіцца на рамонт а што будзе далей - невядома". Лекарам прапанавалі самастойна падшукаць сабе работу альбо пераходзіць у Дружненскую паліклініку ці Свіслацкую. бальніцу. Людзей папросту адправілі ў адпачынак. А ўжо у чэрвені пачала прасочвацца інфармацыя пра тое, што у Рудзенску плануецца адчыняць установу для смяротна хворых. Раённы аддзел аховы здароў'я захоўваў маўчыню. І нарэшце, пра планы адкрыцця хоспіса ў Пухавіцкім раёне афіцыйна заявілі прадстаўнікі Міністэрства Аховы здароў'я на прэс-канфэрэнцыі, якая днямі адбылася ў агенцтве БелТА. У агуле да канца года плануецца адкрыць 6 такіх устаноў. Рудзенскі хоспіс будзе разлічаны на 30 месцаў. Планаваны час адкрыцця - снежань 2008 года. Патрэба ў такіх установах не выклікае сумневу. Аднак паўстае пытанне - абслугоўванне хворых пасёлка Рудзенск і магчымасці Свіслацкай бальніцы па прыёму дадатковай колькасці пацыентаў. Спецыфіка хоспіса таксама вымагае прысутнасці вялікай колькасці малодшага медперсанала й адмыслова падрыхтаваных дактароў. Улічваючы дэфіцыт жытла ў рэгіёне выклікае пэўны сумнеў магчымасць прыезда высокакласных спецыялістаў у Рудзенск. Пакуль таксама не вырашана канчаткова праблема працаўладкавання былога персанала бальніцы. Застаецца спадзявацца, што аддзел аховы здароў'я Пухавіцкага РВК прынамсі паспрабуе спланаваць паагранізаваць працу на наступны год такім чынам, каб запрацаваў Хоспіс і не былі пакрыўджаны рудзенскія медыкі. А дэпутаты пры зацвярдэнні бюджэтаў звернуць увагу на тое, што з ростам колькасці пацыентаў неабходна й дадатковае фінансаванне медычным установам Свіслацкага пассавета. Даведка:
Беларусь і сьвет
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |