СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSПрадстаўнікі Еўрапейскай партыі зялёных маюць намер умяшацца ў канфлікт вакол "Августа"Сёння ў Свіслачы адбылася сутсрэча прадстаўнікоў Еўрапейскай партыі зялёных з актывістамі ініцыятыўнай групы па супрацьдзеянню пабудове завода ЗАТ "Август-Бел". Сустрэчу паарганізавала кіраўніцтва Беларускай партыі "Зялёныя". Наш пасёлак наведалі сябра Рады Еўрапейскай партыі Зялёныя Сафія Сакхаберыдзэ і адзін з дэпутатаў еўрапарламанту ад гэтае партыі. Іх суправаджаў адзін з кіраўнікоў беларускіх "зялёных" Алег Новікаў. Госці выслухалі інфармацыю, што да будаўніцтва завода па вырабу хімічных сродкаў абароны раслін ЗАТ "Август-Бел", азнаёміліся з гісторыяй абароны жыхарамі сваіх правоў на чыстае навакольнае асяродззе. З дапамогай грамадскай актывісткі Таццяны Рысявец здолелі на свае вочы пабачыць і будаўнічую пляцоўку. У выніку было агалошана, што ў кастрычніку на агульным з'ездзе зялёных партый Еўропы будзе прынятая адмысловая дэкларацыя што да падзеяў у Свіслачы й Дружным. Таксама госці прапанавалі сваю дапамогу ў падачы лістоў і зваротаў у Еурапейскія й сусветныя арагнізацыі, якія маюць механізмы ўплыву на беларускі ўрад. Беларускія зялёныя са свайго боку маюць намер адсочваць інфарацыю, датычную праблемы й па магчымасці дапамагаць жыхарам у абароне іх парвоў а таксама інфармаваць міжнародную супольнасць аб развіцці сітуацыі ў Свіслачы й Дружным.
Даведка: Еўрапейская партыя "Зялёныя" аб'ядноўвае 37 нацыянальтных партый (30 праўнавартых сябраў і 7 з правам назіральнага голасу) практычна з усіх краінаў Еўропы. Мае каля 17% галасоў у Еўрапарламанце і ад 7 да 23% у нацыянальных парламантах 14 еўрапейскіх дзяржаў. Беларуская партыя "Зялёныя" мае стаць 31 паўнацэнным сябрам цягам ўжо гэтага года. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |