СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSЦэнтральная выбарчая камісія не дазволіла Таццяне Рысявец змагацца за дэпутацкае крэслаСёння ў 1400 скончылася паседжанне Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі. Разглядаліся скаргі на рашэнні акружных выбарчых камісій. Скаргу жыхаркі Дружнага Таццяны Рысявец ЦВК адхіліла нават без разгляду сутнасці пытання. Сёньня на паседжанні Цэнтральнай выбарчай камісіі былі разгледжаныя 10 скаргаў. Дзевяць з іх былі пададзены грамадзянамі, чые ініцыятыўныя групы не былі зарэгістраваныя. Гэта У.Лапцэвіч, З.Вінаградаў, П.Макарэвіч, В.Валасюк, Т.Рысявец, П.Кузьняцоў, В.Дуброўская і Н.Паддубскі. Задаволена толькі адна — пэнсіянэра Ўладзімера Лапцэвіча з Мінску. Астатнія былі адхіленыя. Пры гэтым разгляду па сутнасці "удастоіліся" толькі дзьве асобы. Гэта Зміцер Вінаградаў і Валянціне Дуброўскай. Аднак сябры ЦВК палічылі што акруговыя камісіі мелі рацыю, адмаўляючы ў рэгістрацыі ініцыятыўных групаў. Асстанія 6 скаргаў, у тым ліку і спадарыні Таццяны разглядаць па сутнасці папросту не сталі "паводле фармальных прычынаў". Уся хітрасць у маленькай "заканадаўчай пастцы". З аднаго боку скарга можа быць пададзена цягам трох працоўных дзён з дня прыняцца рашэння акруговай камісіяй рашэння аб адмове ў рэгістрацыі. Аднак дзень прыняцця самога рашэння з'яўляецца паўнацэнным днём адліку. Адпаведна, у выпадку вынясення рашэння ўвечыры у кандыдата застаецца толькі 2 рэальных дня для падачы скаргі. Гэтага патэнцыйныя кандыдаты не ўлічылі. Аднак паводле нашай інфармацыі, ініцыятыўная група не застанецца без кандыдата ў дэпутаты. Паводле нашай інфармацыі такім кандыдатам можа стаць Сяргей Абразоўскі. Зважаючы на сваю партыйную прыналежнасць, спадар Сяргей мае рэзэрвны варыянт - вылучэнне таварышчамі па партыі на "перадвыбарным" з'ездзе ПКБ. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |